Дзмітрый Жук працаваў на вытворчасці свідравога інструмента ТАА «Веліс Юніён». Яго судзілі за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". Анлайн пасля прысуду ён так і не з'явіўся .
У сацсетках Сяргей расказваў, што раней адбыў 10 сутак арышту ў ІЧУ па артыкуле 19.11 КаАП за гістарычны герб «Пагоня», пасля чаго яго звольнілі з працы. У 2026 годзе яго прызналі вінаватым па частках 1 і 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) па справе "Гаюна", а таксама па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады). Хутчэй за ўсё яму прысудзілі тэрмін у калоніі.
Праваслаўны святар з Гродна Юры Рой увесну 2023 года з'ехаў з Беларусі ў Літву і перайшоў пад юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхата. З таго часу айцец Юры служыць у Вільні, у Беларускай праваслаўнай суполцы Сусьветнага патрыярхата.
Увесну 2026 года стала вядома, што на Юрыя Роя заведзена крымінальная справа і ён абвешчаны ў вышук у РБ.
Айцец Віталь служыць грэка-каталікам з парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах.
Шмат разоў Віталя затрымлівалі па адміністрацыйным артыкуле за ўдзел у масавых мерапрыемствах у 2002-2022 гадах. У пачатку лістапада 2025 года яго затрымалі па крымінальнай справе.
Вырак суда 16.04.2026
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.