Яўген родам з Ліды. У 2008 годзе ён атрымаў дыплом факультэта камп'ютарнага праектавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР).
Яшчэ да пратэстаў перыядычна наведваў Польшчу як турыст.
Пасля пачатку пратэстаў баяўся пераследу і доўга жыў, не маючы актуальных дакументаў. Пражываў у Лідзе, дзе і быў арыштаваны. Аб абставінах і часе затрымання Яўгена нічога не вядома.
63‑гадовы Валянцін Лазоўскі родам з Бабруйска, але зараз жыве ў Магілёве. У маладосці, пачынаючы з 1980 года, ён служыў у 98-м Чарнавіцкай памежным атрадзе (вайсковая частка 2195 Г).
Мужчына вядзе звычайнае жыццё: ходзіць на рыбалку, займаецца фатаграфіяй і даглядае сабаку.
Рэнату Пелагейчыку на момант пратэстаў у 2020 годзе было 17 гадоў.
Ужо ў 18 гадоў юнак вырашыў заняцца бізнэсам: у лютым 2021 года зарэгістраваў ІП у родным горадзе, каб займацца раздробным гандлем праз інтэрнэт.
Па дадзеных з сацыяльных сетак , праз некаторы час хлопец перабраўся ў Расію. У 2024 годзе ён актыўна публікаваў Укантакце аб'явы з прапановамі аб працы. Рэнат шукаў беларусаў і расіян на вахты ў Маскву, Санкт-Пецярбург і Смаленск, прапаноўваючы вакансіі грузчыкаў, пакавальнікаў і рознарабочых.
Тэрмін даўніны па ягонай крымінальнай справе павінен быў даўно скончыцца. Але паводле крымінальнага кодэксу, тэрмін даўніны прыпыняецца, калі чалавек у вышуку. Руслана аб'яўлялі ў вышук. І ў рэшце рэшт яго затрымалі - магчыма, што ў Расіі, - але абставіны невядомыя.
Раней мужчына працаваў вадзіцелем пагрузчыка на беларуска-польскім сумесным прадпрыемстве "Эксклюзіў".
З 2019 года Рынкевіч лічыўся ў Беларусі беспрацоўным. Гэта дае падставы меркаваць, што мужчына мог доўгі час працаваць за мяжой, а крымінальны пераслед пачаўся пасля яго вяртання на радзіму.
З адкрытых крыніц вядома, што гродзенец цікавіўся палітычнымі навінамі і перыядычна пакідаў каментарыі ў мясцовых супольнасцях.
да свайго затрымання Мікіта працаваў памочнікам маркетолага ў агенцтве "Авангард-нерухомасць".
У вольны час малады чалавек цікавіцца камп'ютарным жалезам, стрымінгам і 3D-графікай. Мікіта выдатна разбіраецца ў тэхніцы і ў тэматычных супольнасцях у сацсетках дапамагаў людзям падбіраць працэсары і відэакарты для працы з графікай, тлумачыў нюансы наладкі манітораў, а таксама дзяліўся сваім вопытам у зборцы кампутараў.
Ірына родам з Мсціслаўля ў Магілёўскай вобласці, аднак значную частку жыцця правяла ў Маскве. У 2011 годзе яна скончыла гуманітарны факультэт Маскоўскай фінансава-юрыдычнай акадэміі (МФЮА) па спецыяльнасці "рэклама".
Доўгі час Ірына працуе кантэнт-мэнэджэрам, рэдактарам і спецыялістам па маніторынгу СМІ. Яна займалася напаўненнем сайтаў, стварэннем фота- і відэаархіваў, а таксама аналітыкай сацыяльных сетак.
Ірына пісала ў сацсетках, што жыла ў прыватным доме ў Падмаскоўі, працавала дома і перыядычна ездзіла ў Беларусь да бацькоў. Яе затрымалі , як мяркуецца, падчас адной з паездак у Беларусь.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.