Максім быў асуджаны за надпіс "Не забудзем" на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага, які быў застрэлены каля станцыі метро "Пушкінская" падчас пратэсту, які праходзіў 10 жніўня 2020 года ў Мінску.
Вызвалены ў траўні 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Кастусь быў затрыманы і асуджаны за прымяненне гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў ДАІ падчас разгону акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Гродне 13 жніўня 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў, вызвалены зімой 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 23.11.2020
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Быў затрыманы і асуджаны за супраціўленне салдату падчас "Маршу герояў", які праходзіў у Мінску 13 верасня 2020 года.
У апошнім слове Арцём прасіў не пазбаўляць яго волі, а даць займацца каханай справай - архітэктурай. Ён удзельнічаў у міжнародных конкурсах, мае грамату міністра інфармацыі за праект будынка Белтэлерадыёкампаніі. Прасіў суд не адпраўляць архітэктара ў калонію і пацярпелы салдат з в/ч 3214 Максім Чарнякоў.
Вызвалены ў студзені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў незалежным назіральнікам на выбарах. Калі ў краіне здарыўся ўсплёск гвалту з боку сілавікоў 9-11 жніўня 2020 года, Стэфан пакінуў надпіс фарбай на адным з прыпынкаў, за што быў пасля асуджаны.
Вызвалены ў кастрычніку 2021 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яўген быў затрыманы і асуджаны за распыленне пярцовага балончыка ў супрацоўнікаў міліцыі ў Мінску падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 23 верасня 2020 года супраць інаўгурацыі Лукашэнкі.
4 студзеня 2023 года быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Георгія затрымалі і асудзілі на два гады пазбаўлення волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу за замену дзяржаўнага сцяга на бел-чырвона-белы.
15 лютага 2022 года яго зноў затрымалі на "хіміі" супрацоўнікі КДБ і прад'явілі новае абвінавачанне. Паводле матэрыялаў справы, знаходзячыся ў папраўчай установе, Васіленка размясціў у групавым чаце абразлівыя каментары на адрас Лукашэнкі.
У чэрвені 2022 года яго паўторна асудзілі на паўтара гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. З улікам неадбытага пакарання суддзя прызначыў агульны тэрмін у адзін год і сем месяцаў.
У ліпені 2023 года Георгій быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 26.11.2020
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Сяргея затрымалі ў ягонай кватэры, моцна збілі і асудзілі за "гвалт над міліцыянтам" у Гомелі. Сяргей расказаў, што пасля жорсткага затрымання яго працягвалі біць у Цэнтральным РАУС.
"Білі, скакалі па галаве, абражалі і смяяліся, калі я плакаў", — сказаў Верашчагін. Адвакат дадала, што ён атрымаў сама меней 100 удараў у розныя часткі цела.
У кастрычніку 2021 года пераведзены на турэмны рэжым.
Андрэй быў затрыманы 30 жніўня 2020 года падчас нядзельнай акцыі пратэсту ў Мінску і асуджаны за тое, што спрабаваў адбіць іншага пратэстоўца ад затрымання.
З 28 верасня 2021 года пераведзены на турэмны рэжым на 3 гады.
Выйшаў на волю ў пачатку чэрвені 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 27.11.2020
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Павел быў затрыманы і асуджаны за распыленне пярцовага газу на супрацоўнікаў міліцыі 5 верасня 2020 года каля народнага мемарыяла памяці Аляксандра Тарайкоўскага, што ля станцыі «Пушкінская».
У канцы чэрвеня 2024 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.