- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей быў асуджаны за тое, што ў 2020 годзе пасля фальсіфікацыі выбараў і збіцця ўдзельнікаў мірных акцый, ён пакінуў некалькі графіці на розных аб'ектах Слоніма і Слонімскага раёна, у тым ліку прыпынкі ў вёсцы Шылавічы. Адзін з надпісаў на закінутай сцяне тычыўся начальніка мясцовага РАУС і перадаваў сэнс: "народ не даруе".
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
Юлія, праваабаронца і валанцёрка МЦГІ «Наш Дом», дачка вядомай праваабаронцы Наталлі Гарачкі-Басалыгі, была затрыманая 14 ліпеня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У сакавіку 2022 года суд прызнаў Юлію вінаватай і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Юлія была вызвалена ў зале суда. Час яе знаходжання пад вартай быў залічаны ў тэрмін адбывання пакарання, таму прысуд лічыўся поўнасцю адбытым.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Цімур, актывіст ініцыятывы "Сумленныя людзі", быў затрыманы 16 чэрвеня 2021 года на прэм'еры спектакля "Белы Трус, Чырвоны Трус" і двойчы асуджаны па адміністрацыйным артыкуле. Пасля 30 сутак адміністрацыйнага арышту ён не выйшаў на волю і быў пераведзены ў СІЗА ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
У верасні 2021 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Цімур пакінуў Беларусь да пачатку адбыцця пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Анастасія была асуджаная ў ліпені 2021 года за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту, якія праходзілі ў жніўні-верасні 2020 года ў Мінску.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
- Праваабаронцы
Аляксандр – старшыня і заснавальнік Праваабарончага цэнтру “Вясна”, былы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. Лаўрэат прэміі Свабоды імя Андрэя Сахарава і іншых міжнародных праваабарончых узнагарод. Ён пяць разоў вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру і ў 2022 годзе стаў яе лаўрэатам .
Раней Аляксандр ужо падвяргаўся крымінальнаму пераследу. 4 жніўня 2011 года ён быў арыштаваны пасля таго, як Літва і Польшча перадалі ўладам Беларусі дадзеныя аб ягоных банкаўскіх рахунках. Яму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры. 24 лістапада 2011 года суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Аляксандр сваёй віны не прызнаў, сцвярджаючы, што сродкі выкарыстоўваліся выключна для праваабарончай дзейнасці. Краіны ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным зняволеным, а прысуд - палітычна матываваным. Вызвалены летам 2014 года па амністыі.
14 ліпеня 2021 года Аляксандр быў зноў затрыманы пасля ператрусу ў кватэры і офісе ў рамках справы па артыкуле "нявыплата падаткаў". У верасні 2022 года гэтая справа была спыненая, аднак яму прад'явілі новыя абвінавачанні — у «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе сваёй віны не прызнаў.
У пачатку лістапада 2023 года Аляксандра змясцілі ў ПКТ па надуманых прычынах. У красавіку–маі 2024 года яго вярнулі ў атрад, аднак да яго працягваюць праяўляць павышаную ўвагу. Ён працуе на дрэваапрацоўцы, атрымлівае спагнанні, пазбаўлены перадач, відэазванкоў і карэспандэнцыі. Вядома, што ў выніку мінулай адсідкі ў Бабруйскай калоніі ў яго ўзніклі праблемы са здароўем, якія захоўваюцца.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келлага, і вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
- Бацькі непаўнагадовых
- Юрысты
Уладзімір, юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года разам з жонкай пасля ператрусу ў іх кватэры. Яго павезлі ў ДФР, а затым на допыт у Следчы камітэт, пасля чаго пакінулі пад арыштам у межах крымінальнай справы па артыкуле "нявыплата падаткаў".
У верасні 2022 года справа па гэтым артыкуле была спынена, аднак супраць Уладзіміра вылучылі новыя абвінавачанні - у кантрабандзе і ў фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Уладзімір з'яўляецца фіналістам Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год у намінацыі "Праваабаронца года".
У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе сваёй віны не прызнаў.
Па наяўнай інфармацыі, умовы ўтрымання былі больш жорсткімі, і Уладзіміра перавялі на турэмны рэжым.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келлага, і вывезены ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Ніна, дырэктарка аб'яднання інвестараў Angels Band, была затрымана разам з мужам, юрыстам праваабарончага цэнтра "Вясна" Уладзімірам Лабковічам, 14 ліпеня 2021 года пасля ператрусу ў іх кватэры. Пасля ператрусу Ніну павезлі ў ДФР, а пасля на допыт у Следчы камітэт, пасля чаго пакінулі пад арыштам у межах крымінальнай справы.
Вызвалена 23 ліпеня 2021 года.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
Алена, праваабаронца цэнтру “Вясна”, рэдактар серыі кніг “Беларуская турэмная літаратура” і суаўтар кнігі “Ну, вы ж самі ўсё разумееце!”, таксама пісала лісты палітвязням.
Яна была затрымана 14 ліпеня 2021 года падчас масавых затрыманняў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У яе дома адбыўся ператрус, пасля чаго Алену павезлі ў Следчы камітэт і пакінулі пад арыштам на 72 гадзіны.
Вызвалена 17 ліпеня 2021 года.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
- Бацькі непаўнагадовых
Андрэй, праваабаронца цэнтру “Вясна” і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года падчас масавых ператрусаў у прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У яго дома прайшоў ператрус, пасля чаго яго павезлі на пляцоўку "Тэрыторыя правоў", дзе таксама правялі ператрус.
Андрэй быў вызвалены 17 ліпеня 2021 года.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Замежныя грамадзяне
- Праваабаронцы
Яўгенія, валанцёрка праваабарончага цэнтра "Вясна" і грамадзянка Расіі, была затрымана на выхадзе з дому 14 ліпеня 2021 года і вывезена ў Следчы камітэт у рамках крымінальнай справы.
Вызвалена 17 ліпеня 2021 года пад падпіску аб нявыездзе, застаючыся ў статусе падазронай. Пасля яна пакінула Беларусь.
- Аб'яднанні
- Праваабаронцы
Віктар, праваабаронца з арганізацыі "Вясна", быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года пасля ператрусу ў ягоным доме. Падчас вобыску ў яго канфіскавалі камп'ютары і тэлефоны. Акрамя таго, праверка прайшла і ў офісе гродзенскага аддзялення "Вясны".
Вызвалены 16 ліпеня 2021 года.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Мікалай, кіраўнік суполкі Свабоднага прафсаюза ў Полацку і сябра Полацкага праваабарончага таварыства, 14 ліпеня 2021 года падвергся ператрусу з боку супрацоўнікаў Полацкага РАУС у межах крымінальнай справы, распачатай 29 сакавіка 2021 года па артыкуле «Апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці».
Пасля ператрусу трое супрацоўнікаў адправіліся з Мікалаем у яго офіс — Цэнтр інфармацыйна-прававой падтрымкі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва «Адвакацыя» — для правядзення ператрусу там.
Мікола быў затрыманы на 72 гадзіны, пасля чаго выйшаў на волю.
Сяргей, кіраўнік Цэнтра "Супольнасць", быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года ў вёсцы, дзе адпачываў з жонкай. У яго правялі два ператрусы, а пасля допыту затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў».
Праз 72 гадзіны Сяргей быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.
Павел быў затрыманы 23 чэрвеня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб удзеле ў масавых беспарадках, узбуджанай па падзеях у Мінску ў жніўні 2020 года.
У кастрычніку таго ж года яго асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі 10-11 жніўня 2020 года, і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў сакавіку 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Пасля вызвалення яго абавязалі рэгулярна адзначацца ў міліцыі, а дома праводзіліся начныя праверкі. Таксама ператрусы праходзілі ў ягоных бацькоў. Праз гэтыя пераследы ў канцы траўня 2025 года Павел пакінуў Беларусь.
Павел быў асуджаны па артыкуле «Хуліганства» і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па абвінавачанні ў падпале дзяржаўнага чырвона-зялёнага сцяга.
У чэрвені 2021 года ён пачаў адбываць пакаранне. 1 жніўня 2022 года адбыўся суд па ўзмацненні жорсткасці пакарання, у выніку якога Паўлу змянілі рэжым на пазбаўленне волі ў калоніі.
Па стане на пачатак 2024 года было вядома, што ён працягваў адбываць пакаранне ў ПУАТ.
Па падліках праваабаронцаў, улетку 2024 года Павел быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін.
