Затрыманы за графіці на закінутай будоўлі. Правёў пад вартай тры месяцы, вызвалены 08.12.2021 у дзень прысуду.
| 20.04.2022 | В апреле поставили на учёт, как склонного к экстремистской и иной деструктивной деятельности. Находится в ИУОТ 9 Витебск |
| 27.01.2022 | Апеляционный суд 25.02.2022 |
1 год абмежавання волі ва ўстанове закрытага тыпу
28.09.2022 вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання
1 год абмежаванні свабоды. Вызвалены 9 чэрвеня 2022 года пасля заканчэння тэрміну пакарання.
У лісце на волю Ігар напісаў, што да памяшкання ў ПУАТ ён працаваў кіроўцам пагрузчыка на кампаніі Coca-Cola. У красавіку 2021 года ажаніўся, ёсць сын 6 гадоў. Таксама ў мінулым ён займаўся спартыўнай акрабатыкай, быў майстрам спорту міжнароднага класа, чэмпіёнам Еўропы. Працаваў артыстам-акрабатам у цырку Нікуліна на Каляровым бульвары і з'яўляецца лаўрэатам Міжнароднага конкурсу ў Монтэ-Карла — самага прэстыжнага цыркавога фестывалю.
Па падліках праваабаронцаў зімой 2023 года цалкам адбыў пакаранне.
1,5 года абмежавання волі.
Згодна версіі абвінавачання, Кастра і Сільва Сержыа ў ноч з 9 на 10 жніўня прымаў актыўны ўдзел у масавых беспарадках у цэнтры на Нямізе і ў раёне гандлёвага цэнтра «Рыга».
Вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
3 гадыпазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Мікіта быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія адбыліся ў Лідзе ў жніўні 2020 года. 12 жніўня яго затрымалі і аштрафавалі па адміністрацыйным артыкуле (10 базавых велічыняў). У лютым 2021 года яго зноў затрымалі за тыя ж падзеі, але ўжо па крымінальнай справе. Пасля ўнясення закладу ён быў вызвалены да суда, а ў чэрвені таго ж года прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў студзені 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Жыхар в. Вільчыцы. Асуджаны за абразу ў Аднакласніках супрацоўнікаў АУС Шрамава С.У. і Шлупакова А.Л.
У лістападзе 2022 года Сяргею замянілі рэжым на стражэйшы.
26.08.2023 года вызвалены з заканчэння тэрміну пакарання.
| 03.08.2022 | 08.07.2021года повесили профучеты:экстремизм;нападение на сотрудников... |
3 гады абмежавання волі.
Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, раніцай 30 мая 2021 года дзяўчына нанесла пры дапамозе аэразольнага балончыка з фарбай залацістага колеру надпіс "БЧБ жыве" на каналізацыйным калектары, размешчаным на эстакадным пераходзе паміж вуліцай Праўды і праспектам Фрунзе над ручаём. Сваімі дзеяннямі, на думку пракурора Лазарэнкі, дзяўчына "знізіла эстэтычныя характарыстыкі гэтай маёмасці, што пацягнула неабходнасць устаранення названых надпісаў шляхам зафарбоўвання".
90 базавых велічынь.
Асуджаны за здзек з дзярж. сцягам. Флаг належаў камунальнаму прадпрыемству, каштаваў 21 рубель. Абвінавачаны купіў і занёс ім новы сцяг.
31.08.2023 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1 год пазбаўлення волі.
Па падліках праваабаронцаў, Вячаслаў скончыў адбываць пакаранне у верасні 2022 г.
Асуджаны разам з Сяргеем Прусам за відэа ў Інстаграме, у якім заклікалі "біць АМАП" пад сценамі магілёўскай турмы, але самі на "стрэлку" не з'явіліся, дзяржпрапаганда дало агалоску іх затрыманне, абвясціўшы маладых людзей футбольнымі фанатамі, якімі, паводле іх слоў, яны не з'яўляюцца.
Затрыманы 17 жніўня 2021 года . Фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 10 жніўня мінулага года на праспекце Пераможцаў: выкрыкваў лозунгі, блакіраваў дарогу "счэпкай" з іншымі пратэстоўцамі. Пасля двух з паловай месяцаў зняволення пад вартай Алега адпусцілі на волю да накіравання яго на "хімію".
Па падліках праваабаронцаў вызвалены летам 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу
Затрыманы 17 жніўня 2021 года. Фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Увесну 2023 быў больш жорсткім рэжым пакарання, Дзяніса перавялі ў калонію.
3 гады абмежавання волі .
Пасля ўзмацнення жорсткасці рэжыму - 9 месяцаў тры дні пазбаўлення волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Мікіту абвінавацілі ў блакіроўцы праезду транспарту ў Мінску 10 жніўня 2020 года і асудзілі па артыкуле «Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем.
У кастрычніку 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі.
Аўтар праекта "Адвеку". Мужчына займаўся пошукам продкаў у Беларусі, генеалагічнымі даследаваннямі, складаннем радаводу, пошукам у архівах. Яўген быў затрыманы 8 верасня 2021 года пасля ператрусу ў яго доме. Прычынай для затрымання стала фатаграфія ад 9 жніўня 2020 года, дзе ён і яшчэ некалькі чалавек падчас мітынгу на стэле знаходзіцца на пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора. Яўген праходзіць па крымінальнай справе аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
3 гады абмежаванні свабоды з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу
Жыхар Оршы. Быў затрыманы 19 жніўня 2020 года. 21 жніўня ўзяты пад варту і правёў тры месяцы да суда ў СІЗА. Першым судом інстанцыі быў прыгавораны да 3 гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Пракурорка падала апеляцыю ў абласны суд у сувязі з мяккасцю прысуду, але рашэнне было пакінута без зменаў. Пасля гэтага апеляцыя была пададзена на імя старшыні абласнога суда - вердыкт зноў застаўся першапачатковым. Дзяніс Сяргееў стаў дома на ўлік на хатнюю хімію і адбыў на ёй паўгода. 20.08.21г Вярхоўны суд, аднак, адмяніў усе апеляцыйныя азначэнні і адправіў справу на новы апеляцыйны разгляд, у выніку чаго хлопцу змянілі пакаранне на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
З 13 верасня 2021 года адбывае пакаранне ў ВУАТ у Мінску.
Восенню 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 13.12.2021 | 16.09.2021 поставили на учёт как склонен к экстремизму |
3 гады абмежавання волі.
- Аб'яднанні
- Блогеры
Блогер Vadimati, жыхар Гродна. Вадзіма затрымалі 16 жніўня. Спачатку яго асудзілі за заклікі на спартовае мерапрыемства, потым - за нецэнзурныя выказванні ў адрас ЖКГ і гарвыканкама. 16 верасня стала вядома, што на Вадзіма Ермашука распачалі дзве крымінальныя справы: за абразу Лукашэнкі і за абразу дзяржаўнага сцяга Беларусі.
28.06.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
3 гады пазбаўлення волі.
