Індывідуальны прадпрымальнік з Менска, асуджаны на за абразу амапаўца. Яго затрымалі 23 красавіка 2021 года, калі ён ляцеў у Маскву. Так ён і даведаўся аб крымінальнай справе супраць яго. На судзе Ізотаў сказаў, што ў яго не было намеру хавацца. Але следства вырашыла інакш і заключыў яго пад варту да суда. Мужчыну абвінавацілі ў абразе 12 лістапада 2020 года камандзіра АМАП прапаршчыка Кавальчука. У тэлеграм-чаце "карнікі Беларусі" ён напісаў каментар пад размешчанымі дадзенымі: "...тупое, далей няма куды".
25.01.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
08.06.2023
Друзья, всем огромное спасибо за поддержку! По освобождению я покинул Беларусь. Всех обнимаю, дорогие!
Быў затрыманы ў снежні 2021 года за ўдзел у акцыі студэнтаў 1 верасня 2020 года. Ён стаў фігурантам крымінальнай справы аб арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Аб Кастусю вядома, што ён скончыў Мінскі кулінарны каледж. Працаваў і іграў у аматарскім тэатры.
Данііл быў затрыманы ў снежні 2021 года за ўдзел у акцыі студэнтаў 1 верасня 2020 года. Ён стаў фігурантам крымінальнай справы аб арганізацыі або актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Сяргея затрымалі і асудзілі па справе аб парушэньні грамадзкага парадку падчас масавых акцыяў пратэсту. Вядома, што падставай для ўзбуджэння справы стаў ягоны ўдзел у счэпцы 9 жніўня 2020 года. У той дзень ён быў паранены.
Вызвалены ў студзені 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Фігурант так званай "справы карагодаў", якая тычыцца акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце.  ;Ігара затрымалі 1 снежня 2021 года і змясцілі ў СІЗА да суда.
У перыяд з 12 па 14 жніўня 2020 года знаходзіўся ў апазіцыйнай групе ў мэсэнджэры Telegram. У пачатку ліпеня 2021 года Яўгенія выклікаў ГУБАЗІК, выпісаў папярэджанне і адпусціў. Пасля гэтага дома прайшлі ператрусы, была канфіскавана тэхніка. З 5 па 8 жніўня 2021 года Яўген правёў у ІЧУ Гомеля. Знаходзячыся там, мне не выдавалі матрац, цёплае адзенне, перадачы, падымалі ноччу кожныя 2 гадзіны на праверку. На працягу дня было забаронена сядзець і ляжаць, а таксама ўсе гэтыя дні я быў у адзіночнай камеры. ГУБАЗіК пагражаў СІЗА і тым, што забяруць дзіця ў дзіцячы дом. Яўген быў вымушаны таемна пакінуць краіну разам з сям'ёй.
Пасля няшчаснага выпадку доўга знаходзіўся ў бальніцы, пасля чаго атрымаў інваліднасць, таму быў вызвалены ад пакарання ў выглядзе абгарнічэння волі з накіраваннем.
Жыхарка Мінска. У жніўні 2020 года была назіральніцай на выбарах. Затрымана 9 снежня 2021 года. Як мяркуецца, абвінавачваецца ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе. У Алены ёсць паўтарагадовае дзіця.
Быў затрыманы 9 жніўня 2020 г., праз 3 дні адпушчаны на волю. Пазней выехаў на заробкі ў РФ, там і быў затрыманы ў траўні 2021 года на запыт рэжыму Лукашэнкі.
У снежні 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Член прэзідыума Каардынацыйнай рады, вядомы юрыст і міжнародны медыятар, партнёр і дырэктар юрыдычнай кампаніі "Уласава, Міхель і партнёры". Была затрымана 31 жніўня 2020 г. супрацоўнікамі ДФР. 19 кастрычніка 2020 года мера стрымання была зменена на хатні арышт. 23 кастрычніка 2020 года хатні арышт быў адменены.
Сябра ініцыятыўнай групы і асабістая памочніца вылучэнца ў дэпутаты ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыка. Была затрымана ліпеня 2020г. супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю і дастаўлена ў СІЗА КДБ. Па атрыманых звестках Алена Карагачова абвінавачваецца па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса ("Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры"). 2 верасня 2020 г. Алена Карагачова была адпушчана са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.