Быў моцна збіты пры затрыманні ў верасні 2022 года. Спачатку Дзяніса асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.1. і прысудзілі штраф 30 базавых велічыняў. Пасля гэтага адразу ж распачалі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. 22 снежня 2022 года быў асуджаны на "хатнюю хімію", аднак палітычныя пераследы і пагрозы ў адрас Дзяніса не спыніліся. На ўлік ён пастаўлены не быў, а ў красавіку 2023 г. зноў затрыманы на 30 сутак, адбываў у ІЧУ Мінскага раёна. Санкцыю выпісаў пракурор. Пасля вызвалення ён быў вымушаны пакінуць Беларусь.
У Беларусі Рыгора не было паўтара года: з канца лістапада 2020-га. Як распавёў ён на судзе, прычынай ад'езду была немагчымасць знайсці працу па спецыяльнасці, а таксама неабходнасць разабрацца з дакументамі бабулі (грамадзянкі Украіны, але ёсць беларускі від на жыхарства). Рыгор у сакавіку 2022 года вярнуўся ў Беларусь, дзе і быў затрыманы. Прычынай вяртання стала хвароба маці (знайшлі рак), а потым рак знайшлі і ў бацькі. Быў асуджаны за ўдзел у пратэстах у Берасці ў 2020 годзе (па справе карагодаў).
Вырак суда 23.12.2022
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Трэнер па вольнай барацьбе. Атрымаў "прэзідэнцкую стыпендыю" як перспектыўны трэнер, мае вышэйшую трэнерскую катэгорыю. Мужчына працаваў у Мінскім дзяржаўным гарадскім вучылішчы алімпійскага рэзерву і Мінскім гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па барацьбе ім. Мядзведзя.
Упершыню яго затрымалі 5 кастрычніка 2022 года і далі 10 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Далейшы ягоны лёс дакладна невядомы, акрамя таго, што яго абвінавацілі па артыкуле 342 за ўдзел у пратэстах і судзілі, але прысуд таксама невядомы.
Цяпер Сяргея затрымалі за тое, што ён некалі скінуў у адзін з раённых чатаў жартаўлівую аб'яву, у якой былі апісаныя «прыкметы» Лукашэнкі. Чаму яе заўважылі толькі цяпер — незразумела, але губазікаўцы сцвярджаюць, што Сяргею пагражае крымінальная справа.
Анатоль быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра, і ў студзені 2023 года прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў студзені 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 09.01.2023
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Як стала вядома з матэрыялаў справы, падставай для затрымання мужчыны 25 кастрычніка 2022 года стаў фотаздымак з Паўлам, прадастаўлены супрацоўнікамі ГУБАЗіКа. Падчас ператрусу ў мужчыны знайшлі байку, у якой ён быў на Маршы, а ў тэлефоне — больш фота, якія і сталі доказамі яго віны
Па матэрыялах абвінавачванні Алена Клімовіч ў перыяд з жніўня па верасень 2020 года двойчы прымала ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у Менску. Пры гэтым выкарыстала ў якасці пратэстнай сімволікі паветраны шар чырвонага колеру і бел-чырвона-белы сцяг.
Алену Клімовіч затрымалі 1 чэрвеня 2022 года на трое сутак, затым яна знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Сваю віну жанчына ў судзе прызнала ў поўным аб'ёме.
Вырак суда 21.12.2022:
2,5 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу
Па версіі абвінавачання, Герасімовіч згвалціў дзяржаўны сцяг тым, што ў стане алкагольнага ап'янення пацягнуў сцяг за палотнішча і скінуў на зямлю. Пасля гэтага сцяг пашкодзіўся, а ягонае дрэўка знішчылася. Маёмасную шкоду арганізацыі, на чыім будынку вісеў сцяг, ацанілі ў 89 рублёў - менавіта столькі абвінавачаны павінен выплаціць у якасці кампенсацыі.
Мужчына прызнаў віну цалкам і расказаў, што пацягнуў сцяг выпадкова, каб не ўпасці. Ён не меў намеру паглуміцца з дзяржаўнага сімвала Беларусі.
Суд палічыў, што калі абвінавачаны не прызнаў наўмыснае здзек над сцягам, то не цалкам зразумеў сваю адказнасць і не раскаяўся, таму вырашыў прызначыць пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі. Хаця эксперт зрабіў высновы, што абвінавачаны пакутуе ад хранічнага алкагалізму і яму неабходна прымусовае лячэнне.
03.03.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю восенню 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 20.12.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аляксея асудзілі за абразлівыя інтэрнэт-каментары ў тэлеграм-канале ў бок двух прадстаўнікоў улады. Як вынікае з тэкста пастановы, адна з лексемаў у каментарах Аляксея была: «рожа». Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся. Аднак пасля абвяшчэння прысуду пракурор Глыбоцкага раёна В. падаў апеляцыйны пратэст.
Віцебскі абласны суд адмяніў рашэнне суда Глыбоцкага раёну і змяніў Аляксею два гады «хатняй хіміі» на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў).
Вырак суда 20.12.2022
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 60 базавых велічынь штрафу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.