Спачатку мужчыну асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.11 (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) да арышту. Але ж яшчэ да канца гэтага арышту яму прад'явілі абвінавачванні па артыкулу 368 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі, і змясцілі пад варту.
Анатоль прыехаў у Беларусь, каб прайсці абследванне: у яго вынайшлі анкалагічнае захворванне.
23.10.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
На "пакаяльным" відэа ў праўладным ТГ-канале хлопец кажа, што ўдзельнічаў "у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах не менш за пяць разоў".
Дома ў затрыманага знайшлі бел-чырвона-белы сцяг, герб "Пагоня" і іншыя рэчы з нацыянальнай сімволікай. Прадстаўнікі праваахоўных органаў акцэнтавалі ўвагу, што ў хлопца ёсць Карта паляка. Яе паказалі на відэа.
Тг-канал "Па-беларуску" публікуе жарты і мемы на беларускай мове. Сілавікі пішуць, што на канале прасоўваліся «лацінка і нянавісць да рускамоўнай сацыякультурнай прасторы». Андрэй працуе ў ААТ «Люксофт» праграмістам.
Міхаіл быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. У лістападзе 2022 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Паводле матэрыялаў следства, мужчына пакінуў паведамленне ў "публічным чаце ў мэсэнджэры Тэлеграм".
У Карпешкі і двух яго сяброў быў свой чат на трох чалавек, прычым зачынены. Пасля пачатку ваеннага ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну, у сакавіку 2022 года Карпешка пакінуў каментар, у якім выказваліся перажыванні аб магчымым пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі.
Сведкамі на судзе выступілі двое іншых удзельнікаў чата – сябры Карпешкі, якіх раней прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 19.11 КаАП РБ.
Вырак суда 03.02.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.