23.11.2023 года быў асуджаны па адміністрацыйным артыкуле за распаўсюджванне, выраб, захоўванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць. Мабыць тады ж завялі крымінальную справу па 367 ст. КК РБ. Да суда хутчэй за ўсё ўтрымліваўся пад вартай. Прысуд суда, як мяркуецца, звязаны з пазбаўленнем волі.
12.04.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Маці палітвязні блогеркі Вольгі Такарчук (была вызваленая ў чэрвені 2022 года пасля адбыцця тэрміна пакарання). Затрымана ў выніку масавага рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 года на сваякоў палітвязняў і людзей, якія дасылалі пасылкі і лісты палітвязням.
10.09.2026 года выйшла на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Наталля была затрымана падчас масавага рэйду сілавых структур 23–24 студзеня 2024 года, накіраванага супраць сваякоў палітвязняў і людзей, якія выказвалі ім салідарнасць. Яе асудзілі ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Вызвалена 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
Затрымана ў выніку масавага рэйду сілавых структур 23-24 студзеня 2024 года на сваякоў палітвязняў і людзей, якія дасылалі пасылкі і лісты палітвязням.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 17.10.2024
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Была асуджаная да арышту тэрмінам на 3 месяцы, за фота, дзе стаіць на праезнай частцы дарогі. Вікторыя - грамадзянка РФ. Пасля адбыцця пакарання была прымусова дэпартаваная ў РФ і пазбаўленая ВНЖ у РБ.
11 кастрычніка 2023 года была затрымана на 10 сутак па адміністрацыйным артыкуле, пасля чаго была заведзена крымінальная справа за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Была адпушчана пад падпіску аб нявыездзе. Была вымушана з'ехаць з Беларусі.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.