Сяргея Міцковіча абвінавачвалі ў тым , што 20 сакавіка 2022 года ён напісаў каментар са словам «быдла» і згадаў Гайдукевіча і Васкрасенскага. Паведамленне было напісана пад відэа, дзе Алег Гайдукевіч, Юры Васкрасенскі, Рыгор Азаронак і некаторыя іншыя праўладныя актывісты 20.03.2022 выйшлі да ўкраінскага пасольства ў Мінску і праводзілі, як яны гэта назвалі, "мерапрыемства супраць нацысцкай улады ва Украіне".
Па гэтай справе з пачатку жніўня 2023 г. Сяргея трымалі пад хатнім арыштам (аж да суда).
2 гады абмежавання волі без накіравання.
Арцём родам з Рагачова, вучыўся ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце. Некалькі гадоў таму хлопец пераехаў у Мінск, у апошні час працаваў афіцыянтам.
На "пакаяным" відэа, апублікаваным у сярэдзіне сакавіка Арцём казаў, што затрыманы "за мадэрацыю чата 97% Серабранка". Але канал прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем" толькі 30 траўня 2023 года.
Яго пачалі судзіць у Менгарсудзе 29 жніўня 2023 г. па ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання).
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Інжынер-канструктар "Нафтана", з'яўляецца намеснікам кіраўніка незалежнага прафсаюза працаўнікоў "Нафтана". Яго затрымалі 27 верасня 2021 года на працоўным месцы. У Наваполацкім Гаўсе на мужчыну склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Правапарушэнне, на думку міліцыянераў, у тым, што на сваёй старонцы ў Instagram "Аляксандр распаўсюдзіў інфармацыйны прадукт, уключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". Да пісьмовых матэрыялаў справы быў далучаны скрыншот публікацыі, на якім мужчына стаіць з плакатам "Я/мы TUT.бай".
Справу Аляксандра 1 кастрычніка разгледзела суддзя Наваполацкага раёна Зінаіда Балаболава. Балонкін на судзе сваю віну не прызнаў і спрабаваў даведвацца, як міліцыянты выявілі, што гэта старонка ў Instagram менавіта яго. Па словах Аляксандра, у яго няма асабістай старонкі, таму ён не ведае, каму належыць публікацыя. Нягледзячы на гэта, суддзя Балаболава арыштавала мужчыну на 15 сутак менавіта за "экстрэмісцкі" лагатып на фота ў Instagram.
У жніўні 2023 года яго затрымалі разам з іншымі ўдзельнікамі незалежнага прафсаюза "Нафтана": Вольгай Брыцікавай і Аляксандрам Кухарэнкам.
На "пакаянным відэа" затрыманы кажа, што працуе праграмістам у адной з кампаній. Яму патэлефанавалі міліцыянты "аднак мужчына іх не даслухаў," адказаў у грубай форме і паклаў трубку».
Пасля гэтага да яго прыехалі сілавікі і нібыта выявілі, што мужчына ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту.
- Аб'яднанні
- Студэнты
На "пакаяным відэа" затрыманы кажа , што вучыцца на першым курсе БДПУ і нібыта" адміністраваў нацыяналістычны чат беларусаў і ўкраінцаў», дзе публікавалася жорсткасць у дачыненні да расейскіх вайскоўцаў.
Таксама хлопец "прызнаецца "ў распаўсюджванні"нацысцкіх і экстрэмісцкіх матэрыялаў".
08.09.2023 асуджаны па артыкуле 19/11. за рэпост з тэлеграм канала NEXTA. 11.09.2023 асуджаны паводле артыкула 19.11. за рэпост з тэлеграм канала Беларусь галаўнога мозга. 19.09.2023 асуджаны па артыкуле 19.11. ч.2. на 10 сутак за паўторны рэпост з тэлеграм канала "Беларусь галаўнога мозга" . 29.09.2023 асуджаны на 14 сутак паводле артыкула 19.11. ч.2 за рэпост з тэлеграм-канала "Беларусь галаўнога мозгу".
15.10.2023 прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле 368 ч.1 КК РБ
| 20.09.2023 | 19.09.2023 осужден по статье 19.11. ч.2. на 10 суток за повторный репост из телеграмм канала "Беларусь головного мозга" судья Климук М.А. |
22.12.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Выйшаў на волю, як мяркуецца , вясной 2024 г. Бо ў траўні пошукавы атрад "Сімуран " паведамляў , што 10 траўня Аляксандр сышоў з дому і знік. Валанцёры ўдакладнялі , што ён можа мець патрэбу ў медыцынскай дапамозе .
З таго часу пра Вітухноўскага было не чуваць. У сацсетках журналісты "Флагштока" знайшлі яго сэлфі ад 24 чэрвеня 2024 года і размыты здымак чалавека ў абмундзіраванні, падобнага да пяхотніка, са спіны ад 4 лістапада 2024 года. Яго імя знайшлі ў спісе грамадзян Беларусі, якія паступілі ў расійскую армію.
Вядома, што 1 лістапада 2023 года адбылося апеляцыйнае паседжанне, прысуд уступіў у сілу.
Руслана судзілі за каментар у тэлеграм-канале, які нібыта схіляў удзельнічаць у Маршах. Руслан прызнаў віну. Ён распавёў, што сапраўды размясціў каментар пад уплывам эмоцый, бо чытаў каментары іншых карыстальнікаў на канале. Таксама ён зазначыў, што аднойчы сам выходзіў на акцыю пратэсту.
Вядома, што Руслан быў затрыманы на мяжы з Расіяй: час і акалічнасці невядомыя. Да затрымання ён працаваў тэхнікам-механікам.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю 7 лістапада 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
1.5 гады пазбаўлення волі ў калоніі
Знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску па доглядзе дзіцяці.
Па сутнасці, вядома , што 9 жніўня 2020 г. яна была на працы, увечары пайшла дадому да сваіх бацькоў. Праходзячы міма крамы «Мір прадуктаў», убачыла вялікі натоўп людзей, насупраць якіх стаялі супрацоўнікі міліцыі, узброеныя спецыяльнымі сродкамі.
Валерыі стала цікава, што адбываецца, і яна падышла да людзей. Падчас следства і суда яна тлумачыла, што да ўдзелу ў мерапрыемстве яна нікога не заклікала, як не заклікалі і яе. Казала, што патрапіла туды выпадкова, але пры гэтым, жанчына віну сваю прызнала.
1,5 гады абмежавання сабоды без накіравання
Жыхарка Лоеўшчыны была затрымана ў канцы жніўня 2023 года за тое, што абразіла супрацоўнікаў міліцыі падчас здымкі відэа і затым выклала ролік з абразамі ў інтэрнэт.
Пасля прысуду была вызвалена ў зале суда, у сувязі з пералікам тэрміна праведзенага ў СІЗА.
6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі.
невядома гадоў абмежавання волі
невядома гадоў абмежавання волі
На праўладных каналах мужчыну абвінавачваюць у каментаванні «і ў тым, што ён нібыта зарэгістраваўся ў плане "перамога".
Мужчына працуе звычайным слесарам, але яго сапраўднае захапленне-рэканструкцыя. Шмат гадоў Сяргей Батура ўваходзіць у Асіповіцкі ваенна-патрыятычны клуб "Штык", які штогод выступае, напрыклад, на фестывалях рэканструкцыі бітваў часоў Другой сусветнай вайны на "Лініі Сталіна", а таксама на некалькіх іншых фестывалях.
