Міхаіл быў асуджаны вясной 2024 года па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Зімой 2025 года стала вядома, што ў дачыненні да Міхаіла ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 02.05.2024
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Апеляцыя 25.07.2024
прысуд пакінуты без змены.
Суд па змене рэжыму 12.02.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Менску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Вольга поўнасцю прызнала віну. У якасці сведкі на судовым паседжанні выступаў муж Вольгі.
Мінчанку апазналі па пратэстнай фатаграфіі, якую знайшлі ў Instagram. Пасля абвяшчэння прысуду Вольгу вызвалілі ў судовай зале, а меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыездзе.
Вольга Нікіфарава мае вышэйшую адукацыю, самазанятая.
Вырак суда 24.04.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
24/04. 2024 г. праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа пра затрыманне выкладчыцы магілёўскай аўташколы Кацярыны Кастусёвай, дачкі лідэра партыі БНФ Рыгора Кастусёва. На камеру жанчына кажа, што ў 2020 годзе "аказвала садзейнічанне экстрэмісцкаму фарміраванню "Вясна"" і ў 2021 годзе зарэгістравалася ў боце "Плана Перамогі".
Што канкрэтна ставяць у віну затрыманай, аўтары канала не ўдакладняюць.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.