Хутчэй за ўсё прычына затрымання ў каментарах у тэлеграме. У Карыны быў стары акаўнт, зарэгістраваны на яе ўласны нумар, з яе асабістым фота.
Карыне Маліноўскай 32 гады. Яна родам з Барысава. У яе двое непаўналетніх дзяцей.
Карына шмат у чым сябе спрабавала - працавала цырульнікам, цікавілася псіхалогіяй, з 2018 па 2022 рабіла ўласны бізнес па продажы святлодыёднага асвятлення.
Вырак суда 24.02.2025
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля пачатку вайны ва Ўкраіне мужчына на некаторы час з'ехаў у Грузію. Але, па ўсім відаць, пазней вярнуўся ў Беларусь, піша выданне.
Калі і пры якіх абставінах ён быў затрыманы , а таксама падрабязнасці абвінавачанняў пакуль не раскрываюцца.
Сіленка скончыў БНТУ ў 2012 годзе, дзе атрымаў прафесію архітэктара. Ён таксама вядомы як бубнач і ўдзельнік музычных праектаў, такіх як ОХ. РА, БУЛЬВАР, Mnsr. Gustav і іншых.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Аляксей Сіленка.
Вырак суда 27.11.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Верагодна , Ігар Канстанцінавіч - старшы выкладчык ва ўніверсітэце ГрДУ ім. Янкі Купалы.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 27.11.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Затрыманне Андрэя праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і САХРу. З кастрычніка 2020 па лістапад 2023 года, паводле версіі абвінавачання, ён адміністраваў адкрытую групу ў «Аднакласніках», дзе публікаваў матэрыялы з крытыкай Лукашэнкі і публікацыю, у якой адмаўляў масавае знішчэнне мірных жыхароў вёскі Хатынь 22 сакавіка 1943 года паліцыі і асаблівага батальёна СС А. Дзірлевангера.
У кастрычніку 2024 года Андрэй атрымаў першы ў Беларусі прысуд за «адмаўленне генацыду беларускага народа» — тры гады калоніі агульнага рэжыму, таксама яго прызналі вінаватым у «абразе» Лукашэнкі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
У студзені 2022 года будучага мужа Святланы Станіслава асудзілі на тры гады па арт. 342 КК і арт. 364 КК РБ. Святлана, якая перажывала ягоны лёс, насіла яму перадачы. 24 лютага 2022 года Святлана Якубовіч выйшла замуж за Станіслава, у той момант усё яшчэ знаходзіўся ў зняволенні. У снежні 2023 года Станіслаў выйшаў на волю, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання. А праз год пару затрымалі па новай крымінальнай справе.
16 верасня 2026 года была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезена ў Літву.
Вырак суда 26.11.2025
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вядома, што супрацоўнікі ГУБАЗіКу расследуюць справу ў дачыненні да асоб, якія нібыта былі датычныя да тэлеграм-чата «партызаны Наваградка». Супраць іх заведзены крымінальныя справы па артыкуле экстрэмізм. З усіх, каго дапытвалі па справе, бяруць падпіску аб неразгалошваньні.
СМІ паведамляюць , што сама меней шасцёра чалавек сярод тых, каго сілавікі затрымалі 15 дзён таму, не выйшлі пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту, у тым ліку Ірына.
У Ірыны праблемы з хрыбетнікам: множныя кілы і іншыя адукацыі, неабходна аперацыя.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 21.10.2025
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 800 базавых велічынь штрафу.
Вядома, што супрацоўнікі ГУБАЗіКу расследуюць справу ў дачыненні да асоб, якія нібыта былі датычныя да тэлеграм-чата «партызаны Наваградка». Супраць іх заведзены крымінальныя справы па артыкуле экстрэмізм. З усіх, каго дапытвалі па справе, бяруць падпіску аб неразгалошваньні.
СМІ паведамляюць , што сама меней шасцёра чалавек сярод тых, каго сілавікі затрымалі 15 дзён таму, не выйшлі пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту, у тым ліку Аляксандр.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 21.10.2025
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 800 базавых велічынь штрафу.
13 лістапада быў затрыманы Аляксандр Сезень. У ягонай кватэры ў шматкватэрным доме, што па вуліцы Гарбатава, быў праведзены ператрус. Па некаторых звестках адбыўся таксама пазнейшы начны ператрус, калі сам Сезон, які мае значныя праблемы са здароўем, знаходзіўся ў шпіталі. Што яму збіраюцца інкрымінаваць - пакуль невядома.
Аляксандр неаднаразова затрымліваўся міліцыяй яшчэ да 2020 года, ён вёў цяжбу з рознымі дзяржаўнымі структурамі і пісаў скаргі.
За кратамі мужчына страціў траціну сваёй вагі, прайшоў праз жорсткія ўмовы ШІЗА, адмаўляўся супрацоўнічаць з аператыўнікамі і сутыкнуўся са здзекамі турэмных лекараў. Яго вызвалілі вясной 2026 года проста з-пад кропельніцы ў турэмным шпіталі.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 12.06.2025
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Павел быў затрыманы ў кастрычніку 2024 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім». У жніўні 2025 года яго прызналі вінаватым у «справе дваровых чатаў» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі, а таксама да выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
Вырак суда 20.08.2025
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 1000 базавых велічынь штрафу.
Людміла была затрыманая ў кастрычніку 2024 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім». У жніўні 2025 года яе прызналі вінаватай па «справе дваровых чатаў» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі, а таксама да выплаты буйнога штрафу.
Вызвалена 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
Вырак суда 20.08.2025
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 800 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя 11.11.2025
прысуд пакінуты без змены.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.