Марына родам з Бабруйска. У 2007 скончыла аддзяленне харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Засталася жыць у Менску.
Больш за 15 гадоў Марына займаецца педагагічнай дзейнасцю. Яна выкладала ў дзіцячай вакальнай студыі пры БДУ і дзіцячых музычных школах Мінска. Таксама кіруе ансамблем “Pretty bend” і выкладае ў музычнай школе Веранікі Яноўскай, якой таксама нядаўна прысудзілі хатнюю хімію.
Была затрымана ў канцы чэрвеня 2025 года. знаходзілася ў ІЧУ Акрэсціна, пасля чаго павінны былі перавесці ў СІЗА-1. Верагодней за ўсё да суда знаходзілася ў зняволенні.
Лілія і Аляксандр Пажарыцкія - сям'я выдатных педагогаў-баяністаў, адзначаная многімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Больш за 30 гадоў Лілія выкладае ў Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Пажарыцкая двойчы станавілася ўладальніцай прэзідэнцкага гранта (2016, 2018) і адзначана шэрагам дзяржаўных грамат.
Муж і жонку асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Лілія і Аляксандр Пажарыцкія - сям'я выдатных педагогаў-баяністаў, адзначаная многімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.
Аляксандр працуе ў дзіцячай музычнай школе мастацтваў № 17 Мінска і мае ступень педагога вышэйшай катэгорыі, узначальвае аддзяленне "Народныя інструменты (баян, акардэон)". Ён аўтар больш за 40 твораў, некаторыя з якіх выдадзены асобнымі кнігамі.
Муж і жонку асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Андрэя мусілі судзіць увосень 2025 года за ўдзел у пратэстах. Але паўнавартаснага суда не было. Яго "вызвалілі ў сувязі з заканчэннем тэрміну прыцягнення". Але яго імя ўсё роўна дадалі ў "спіс экстрэмістаў", які вядзе МУС.
Журналіст Кірыл Пазняк быў затрыманы 4 верасня, у дзень прызнання "экстрэмісцкім фарміраваннем" ютуб-канала "Платформа 375". У 2021—2022 гадах канал правёў некалькі дэбатаў паміж праўладнымі прапагандыстамі і апанентамі, якія іх вымушана з'ехалі з краіны. Адным з вядучых дэбатаў быў Кірыл Пазняк. Ва ўступным слове ён заявіў, што дэбаты патрэбны для стварэння "дыялогавай пляцоўкі, каб апаненты маглі хаця б пачуць адзін аднаго", а таксама каб "павышаўся ўзровень і культура дэбатаў, дыскусій", а бакі, якія спрачаюцца, атрымалі магчымасць "вяшчаць не толькі на сваю аўдыторыю, а таксама на аўдыторыю тых, хто не вызначыўся і на публіку апан.
У "Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" канал, а таксама яго акаўнты ў "ЦікТоку" ўключаны 11 верасня.
16 верасня 2026 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ў Літву.
Ігар быў затрыманы вясной 2025 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і летам таго ж года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 11 жніўня ў Брэсце.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
Вырак суда 26.06.2025
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.