Мае трох непаўналетніх дзяцей. Супраць яе і мужа Антона Маслыкі распачатая крымінальная справа аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Паліна - жонка палітвязня журналіста Дзмітрыя Лукшы, які ўтрымліваецца за кратамі па тых жа артыкулах (дапамога ў дыскрэдытацыі) Рэспублікі Беларусь і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Акрамя пазбаўлення волі Паліне прысудзілі штраф у памеры 100 базавых (3 200 рублёў).
Вырак суда 02.12.2022:
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Наталлю затрымалі восенню 2021 года ў рамках «справы Зельцэра» — за каментары ў сеціве; пасля кваліфікацыю абвінавачання змянілі. У жніўні 2022 года яе прызналі вінаватай у тым, што яна пакінула ў тэлеграм-чатах «Тыповая Беларусь» і «Чай з малінавым варэннем» каментар, які, паводле версіі следства, «зневажаў аўтарытэт, гонар і годнасць асобы» Лукашэнкі.
Вызвалена ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У Алены дома прайшоў ператрус у межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Муж Алены - таксама палітычны зняволены Анатоль Латушка.
Жанчыну прызналі вінаватай у тым, што 6 верасня 2020 года яна прыняла ўдзел у адным з Маршаў у Менску. Паводле абвінавачання, Святлана Кіндэль рухалася ў складзе калоны "у тым ліку, у счэпцы локцямі", блакавала рух транспартным сродкам.
Яўгенія і Вольгу Прудніковых прызналі вінаватымі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Падчас аднаго з мірных сходаў яны нібыта выходзілі на праезную частку, чым перашкаджалі руху транспарту і нанеслі ўрон "Мінсктрансу". Яны знаходзяцца па-за межамі Беларусі і не прысутнічалі на судзе. Іх аб'явілі ў вышук 21 снежня 2022 года. На судзе зачытвалі іх паказанні, якія яны далі ў статусе сведкаў па іншай справе ў жніўні 2022 года. Тады яны расказвалі пра свой удзел у Маршах 16 і 30 жніўня 2020 года.
Доказамі па справе былі фатаграфіі з Facebook Вольгі Пруднікавай з Маршам, паказанні сведкаў, якія нібыта пацвердзілі "факт наяўнасці першапачатковай дамоўленасці з абвінавачанымі на сумесны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у цэнтральнай частцы Мінска" .
Вырак суда 12.04.2024:
2 гады пазбаўлення волі завочна ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.