Кацярына з Ліды, але ў апошнія гады жыла ў старажытным паселішчы Беняконі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
У мясцовай сярэдняй школе жанчына займала пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Апроч адміністрацыйнай дзейнасці, Кацярына працавала настаўніцай фізічнай культуры і здароўя. Школьнікі, якіх яна рыхтавала, не раз станавіліся прызёрамі раённых і абласных этапаў рэспубліканскай алімпіяды.
Увесну гэтага года настаўніцу затрымлівалі і потым аўдзілі на хатнюю хімію.
У 2008 годзе яна скончыла Архітэктурна-будаўнічы каледж па спецыяльнасці «тэхнік-архітэктар» і працавала ў БелНДІПгорадабудаўніцтва. Пасля выхаду з дэкрэта жанчына сур'ёзна занялася фатаграфіяй: прайшла шэраг прафесійных курсаў, здымала партрэты, сем'і і вяселлі ў стылі fine art.
Злату затрымалі сёлета і, мяркуючы па перапынку ў анлайне, да суда пратрымалі ў СІЗА каля чатырох месяцаў.
Дзяўчына скончыла факультэт Беларускай і рускай філалогіі БДПУ імя М.Танка, а таксама прайшла перакваліфікацыю па накіраванні вэб-дызайну.
Пасля ўніверсітэта Далдзьера працавала настаўніцай мовы і літаратуры ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя Ахрэмчыка, пасля чаго доўгі час была рэдактарам вучэбна-метадычнага ўпраўлення БДУІР.
З 2025 года Святлана працавала рэдактарам у дзяржаўным выдавецтве "адукацыя і выхаванне".
Па-за працай Святлана шмат увагі надавала валанцёрству , займалася жывёламі. Яна дапамагае дэкаратыўным грызунам і выратавальнаму атраду "RATуй!", кансультуе іншых уладальнікаў і дапамагае лячыць гадаванцаў. Сярод іншых яе захапленняў-настольныя гульні і нішавая парфумерыя.
Алена скончыла Акадэмію кіравання ў 1996 годзе, а з 2004 да 2021 года займалася прадпрымальніцкай дзейнасцю ў сферы рэкламы.
У апошні час Алена працавала прафесійным фатографам: стварала жаночыя партрэты, праводзіла здымкі для экспертных старонак і сэрвісаў знаёмстваў, а таксама распрацоўвала аўтарскія візуальныя канцэпцыі.
Апроч камерцыйнай фатаграфіі, Алена актыўна цікавіцца мастацтвам і стылістыкай. Яна вывучала каларыстыку, наведвала курсы па фотафларыстыкі і партрэтнай здымцы і захапляецца здымкамі нацюрмортаў.
Ірына родам з Мсціслаўля ў Магілёўскай вобласці, аднак значную частку жыцця правяла ў Маскве. У 2011 годзе яна скончыла гуманітарны факультэт Маскоўскай фінансава-юрыдычнай акадэміі (МФЮА) па спецыяльнасці "рэклама".
Доўгі час Ірына працуе кантэнт-мэнэджэрам, рэдактарам і спецыялістам па маніторынгу СМІ. Яна займалася напаўненнем сайтаў, стварэннем фота- і відэаархіваў, а таксама аналітыкай сацыяльных сетак.
Ірына пісала ў сацсетках, што жыла ў прыватным доме ў Падмаскоўі, працавала дома і перыядычна ездзіла ў Беларусь да бацькоў. Яе затрымалі , як мяркуецца, падчас адной з паездак у Беларусь.
Больш за 12 гадоў Кацярына займалася падрыхтоўкай школьнікаў да ЦТ і ЦЭ па гісторыі і грамадазнаўстве. Яна таксама працавала настаўніцай у сталічнай школе №124, выкладала ў адукацыйным цэнтры Equal і вяла вячэрнія курсы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце замежных моў (былы "іняз").
Выкладчыца мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, а вучні пакідалі пра яе выключна станоўчыя водгукі як пра любімага настаўніка.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.