Грамадзянка РФ. У Алены 2 непаўналетнія дачкі (2014 і 2015 г.н.).
Да суда трымаласяў СІЗА 8месяцаў .
У сакавіку 2023 года стала вядома аб цяжкім стане Алены ў ПК-4, дзе яна адбывала пакаранне. "Напрыклад, калі аднойчы Алена была ў вельмі цяжкім стане, ёй не аказвалася меддапамога, хаця ўсё было надзвычай дрэнна. Трымалася тэмпература пад 40, трызніла, потым пачаліся праблемы з суставамі, абсцэс. Але тады яе нават у санчастку не прызначылі, зняволеныя самі яе туды аднеслі", - распавяла адна з былых зняволеных.
Выйшлана волю 29 кастрычніка 2024 г.,цалкам адбыўшытэрмінпа прысудзе.
Да суда Дар'я разам з мужам утрымлівалася пад вартай. Іх абвінавацілі ў перакрыцці дарог на адным з Маршаў у 2020 годзе. Галоўны доказ па справе – фота з плакатам з кнігі "Я выходжу".
Вырак суда 06.12.2022:
3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Была затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 у Гродне разам з Людмілай Мазуркевіч. У выніку Наталлю асудзілі на абмежаванне волі без накіравання. У студзені 2024 года Наталля была затрыманая падчас рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў і салідарных людзей. На свабоду Наталля не выйшла і была асуджаная на пазбаўленне волі.
Наталля асуджаная на 2.5 гады пазбаўлення волі. Пры гэтым ёй быў залічаны тэрмін на хіміі ў пераліку (8 месяцаў), а таксама залічыўся час, праведзены ў СІЗА, і пасля 4 месяцаў, праведзеных у калоніі, Наталля выйшла на волю, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 17.03.2023
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Вырак суда 04.10.2024
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аксанаі больш за 17 гадоў працавала натарыусам, апошняе месца працы — Натарыяльная кантора №2 Савецкага раёна горада Мінска. Паводле праваўладных тэлеграм-каналаў, затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020.
Была затрыманая 4 лістапада 2022 года і асуджана на 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля заканчэння арышту Яўгену не адпусцілі, а прад'явілі абвінавачанні па крымінальных артыкулах: спачатку за абразу Лукашэнкі, затым за ўдзел у паслявыбарных пратэстах.
Была затрыманая разам з мужам. Ірына да суда знаходзілася пад закладам. З матэрыялаў справы стала вядома, што сям'ю знайшлі па фота з тэлефона мужа Ірыны-Віктара. Ён на судзе расказаў, што ў той дзень з жонкай вырашылі прагуляцца і паназіраць за тым, што адбываецца. Па словах Віктара, яны сапраўды зрабілі з жонкай фатаграфію на праезнай частцы на праспекце Незалежнасці, але плакат і стужкі, з якімі яны сфатаграфаваліся, ім не належаць. Ірына на судзе не змагла распавесці падрабязнасці таго дня, бо не памятае прычыны іх даўнасці . Але, як і муж, яна адзначыла, што ў той дзень лозунгаў не выкрыквала і ў далоні не пляскала.
Гелена Ярмусік у Facebook у каментарах да фота супрацоўніцы АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкама "распаўсюдзіла інфармацыю, якая змяшчае абвінавачанне ў забойстве". Па словах жанчыны, яна была ўзрушаная інфармацыяй аб прычыненні супрацоўніцамі АМАП цялесных пашкоджанняў жанчыне. У апеляцыйнай скарзе Ярмусік паведамляла, што суд не ўлічыў, што яна дасягнула пенсійнага ўзросту, не атрымлівае пенсію, пражывае на выпадковыя заробкі, пакутуе ад захворванняў. Не ўлічана таксама, што яна цалкам прызнала віну, раскаялася ў зробленым, папрасіла прабачэння перад пацярпелай і станоўча характарызуецца. У апеляцыйнай скарзе Ярмусік паведамляла, што суд не ўлічыў, што яна дасягнула пенсійнага ўзросту, не атрымлівае пенсію, пражывае на выпадковыя заробкі, пакутуе ад захворванняў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.