Інфармацыя пра затрыманне дзяўчыны з'явілася ў праўладных каналах, былі запісаныя “пакаяльныя” відэа, дзе затрыманых абвінавачвалі ў нелаяльным стаўленні да Лукашэнкі і негатыўным стаўленні да расейскіх вайскоўцаў.
У відэа сілавікоў дэманструюцца скрыншоты з яе інстаграма - на іх фота з пратэстаў. Таксама яе змушаюць сказаць, што яна зарэгістраваная ў “плане “Перамога””, але гэта, хутчэй за ўсё, не так, бо доказаў гэтаму не прыводзіцца.
Вядома, што супраць дзяўчыны завялі крымінальную справу.
У студзені 2023г. сілавікі звярнулі ўвагу на старонкі пенсіянеркі ў сацыяльных сетках: там яны знайшлі падпіскі на «экстрэмісцкія» інфармацыйныя рэсурсы, рэпосты з іх, а таксама выявы бел-чырвона-белых сцягоў і «пагоні», перадрукаваныя з розных крыніц карыкатуры на Лукашэнку і Пуціна. Дома ў жанчыны правялі ператрус, у яе забралі мабільны тэлефон.
Вырак суда 30.08.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Па матэрыялах абвінавачання, пасля прагляду фотавыявы, размешчанага ў публічным доступе ў “Аднакласніках” з замацаваным тэкстам, дзе ў непрыстойнай форме быў прыніжаны гонар і годнасць асобы Лукашэнкі і змешчана абвінавачванне яго ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства (забойства), Казлоўская размясціла у гэтай жа сацыяльнай сетцы, адкрытай для вольнага прагляду і капіяванні неабмежаванаму колу чытачоў.
У судзе Вольга паведаміла, што накіравала ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім прынесла яму свае прабачэнні.
Па падліках праваабаронцаў у снежні 2023 г. была вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 24.08.2023:
6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
13.10.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Вядома, што ў Ірыны маці інвалід 2 гр., апорна-рухальная сістэма, пенсіянерка, 75 гадоў. Не выходзіць з дому. Сястра пасля аперацыі на пазваночніку, на працяглым бальнічным.
Вырак суда 03.08.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Наталля была затрыманая па вяртанні ў Беларусь і асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «заклікі да санкцый». Яе Telegram-акаўнт быў прывязаны да асабістага беларускага нумара, таму яе маглі знайсці па каментарах.
У снежні 2024 года яна была вызвалена ў межах памілавання.
Жонка Анатоля Анатольевіча Баговіка, былога выканаўчага дырэктара "Беларусбанка". Іх затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года і абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 2020 года.
20.10.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
У Багавікоў на ўтрыманні двое дзяцей.
Па падліках праваабаронцаў выйшла на волю ў 2025 годзе.
Вырак суда 09.08.2023
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 20.10.2023
невядома.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.