Асуджаная за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Была затрымана пасля таго, як яе запрасілі забраць мабільны тэлефон у РУУС (які не вярнулі пры затрыманні ў 2020 годзе).
Вырак суда 31.10.2023:
2 гады 7 месяцаў абмежавання волі без накіравання.
Марыну, швачку па прафесіі, асудзілі ў кастрычніку 2023 года за публікацыю ў «Аднакласніках» з выявай Лукашэнкі, якую суд расцаніў як «падрыў аўтарытэту дзяржаўнай улады». Вядома, што яе затрымалі яшчэ да прад'яўлення абвінавачання, а да суда яна знаходзілася пад хатнім арыштам.
Вырак суда 19.10.2023
3 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Дзяўчына з'яўляецца грамадзянкай Украіны, родам з горада Херсон. Яна вучылася ў Кітаі, скончыла там універсітэт у 2015 годзе, а ў 2016 годзе пераехала ў Беларусь. У Беларусі працавала перакладчыцай з кітайскай.
Кацярыну затрымалі пры праходжанні беларускай мяжы. Ад яе запатрабавалі даць на праверку тэлефон, яна падала яго супрацоўнікам разам з паролямі. Беларускія сілавікі знайшлі, што 30 сакавіка 2022 года яна адправіла 2 відэа ў чат-бот рэдакцыі "Люстэрка". На відэа было перамяшчэнне расійскай ваеннай тэхнікі пад Мінскам, якое яна сама захавала.
12.12.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Увечары 28 чэрвеня 2024 года з'явілася раптоўная інфармацыя аб вызваленні з беларускіх калоній пяці палітвязняў. Украінскія ўлады дабіліся вызвалення сваіх грамадзян па абмене як палонных. Так на волі аказаліся Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка, Кацярына Бруханава, а таксама фігурант "справы ў Мачулішчах" Мікалай Швец. Умовы абмену не паведамляюцца. Адзначаецца, што ўдзел у вызваленні прыняў Ватыкан. Вызваленых палітвязняў даставілі ва Украіну 28 чэрвеня - у СМІ з'явілася іх фота з аэрапорта "Жуляны".
Вырак суда 13.10.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Наталлю абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Яна поўнасцю прызнала віну. Наталлю і яе сябра Васіля апазналі па відэазапісе.
Да суда абодва знаходзіліся пад закладам па 7400 рублёў
Жанчыну абвінавацілі ў тым , што яна дзясятага жніўня ўвечары, ужыўшы алкагольныя напоі і пасварыўшыся з сужыцелем на глебе рэўнасці, тры разы тэлефанавала ў аддзяленне міліцыі. Як паведаміў на судзе сведка, старшы дзяжурны інспектар, жанчына прасіла прыбыць міліцыянтаў, не называючы прычыну выкліку, і пасля нібыта абразіла Лукашэнку. Алена прызнала віну часткова.
Алена Міхалюк мае сярэдне-спецыяльную адукацыю і гадуе непаўналетняга дзіцяці.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена летам 2024 года , цалкам адбыўшы пакаранне, прызначанае судом.
Вырак суда 05.10.2023:
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.