Мастачка. Ганну затрымалі ўвечары 29 лістапада 2023 года ў кавярні "Маркс" у Менску. Праз два дні над мастачкай адбыўся суд па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Згодна з пратаколам, Ганна "дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асоб".
Сваю віну Крук не прызнала і патлумачыла суду, што сапраўды размясціла ў кавярні сваю карціну, але на ёй няма выявы бел-чырвона-белага сцяга. У выніку суд пастанавіў арыштаваць дзяўчыну на 13 сутак.
Цяпер Ганна ўтрымліваецца пад вартай у рамках крымінальнай справы.
Тамару разам з дачкой затрымалі праз фота з жаночых маршаў. Але на ўсіх прадстаўленых выявах жанчыны стаяць на пешаходных сцежках.
Тамара-дырэктар Асацыяцыі прыкладной эстэтыкі і СПА Беларусі, а Юлія - яе намеснік у гэтай арганізацыі. Асацыяцыя распрацоўвае дзяржаўныя стандарты па спа-паслугах. Юлія і Тамара маюць уласны бізнэс-фірму "Каралеў Трэйд", якая існуе больш за 15 гадоў. Кампанія прадае паслугі і тавары ў сферы «прыгажосці, спа і велнес». Акрамя касметыкі, гэта яшчэ і апараты для стварэння спа-зон і салонаў прыгажосці, а таксама паслугі па афармленні салонаў пад ключ.
Муж і жонку Патаповічаў затрымалі 5 снежня. Пасля 10 сутак на Акрэсціна іх перавялі ў СІЗА №1.
Патаповічаў затрымлівалі ў 2020 годзе падчас «маршу супраць тэрору». Тады суд аштрафаваў іх па адміністрацыйных артыкулах за непадпарадкаванне службовай асобе (артыкул 23.4 КаАП .) і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (артыкул 23.34 КаАП ).
У 2016 годзе Надзея скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт па спецыяльнасці выкладчык замежных моў. Больш за год яна прапрацавала перакладчыцай, а затым перайшла ў IT, дзе займалася тэсціраваннем. У лістападзе 2023 года Надзею затрымалі .
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 02.08.2024
5 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Ларыса, рэпетытарка англійскай мовы, была затрымана ў канцы жніўня 2023 года. Спачатку яе асудзілі па адміністрацыйнай справе за «распаўсюджванне, выраб і захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў», але пазней распачалі крымінальную справу, у межах якой яна была асуджаная за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Па падліках павінна была выйсці на волю ў красавіку 2026 года.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.