Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджаюць, што дзяўчына была за мяжой некалькі гадоў.
На "пакаяным відэа" яе прымусілі расказаць , як ёй было цяжка ў іншых краінах свету, па якіх яна падарожнічала, таму яна "прыняла рашэнне вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, каб працягваць жыць, працаваць, развівацца і ствараць сям'ю на нашай беларускай зямлі".
Вырак суда 24.10.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Індывідуальнага прадпрымальніка Алену затрымалі і абвінавацілі ў «распальванні нацыянальнай варожасці» і «цынічным стаўленні да ахвяр тэракту». У канцы сакавіка яна напісала ў адным з Telegram-каналаў: «У РФ бачаць толькі ахвяры ў "Крокус Сіці", і не бачаць ахвяр ад расейскіх бамбёжак Украіны».
Пра яе справу згадаў пракурор Гомеля Уладзіслаў Журакоўскі, заявіўшы, што супраць яе ўзбуджаная крымінальная справа «па экстрэмісцкім артыкуле» за «абразу расейскага народа» на «апазіцыйных украінскіх інтэрнэт-рэсурсах». Яе таксама асудзілі па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".
Таксама стала вядома, што ў СІЗА ў Алены пагоршылася здароўе. Ёй прызначылі "пасцельны рэжым", які дазваляе некалькі гадзін у дзень ляжаць на ложку. Яна часта звярталася да лекараў, а часам ёй таксама прызначалі ін'екцыі.
У верасні 2025 года была вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 10.09.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У 2020 годзе Надзея з мужам удзельнічалі ў мірных пратэстах і падтрымлівалі беларускія фонды дапамогі - Краіна для жыцця і BYSOL. Была затрымана па артыкуле 342 КК і ўтрымлівалася пад вартай да суда.
Надзея- верніца адной з мінскіх евангельскіх цэркваў, шматдзетная маці.
Вырак суда 19.08.2024
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Справа Наталлі Жыгар, як мяркуецца, звязана з падтрымкай людзей, якія ўтрымліваліся ў СІЗА. Да пенсіі яна працавала ў канцылярыі Брэсцкага суда.
Да суда жанчына была пад хатнім арыштам.
Справуразглядаліў Гарадзенскім абласным судзе.Вядома, што спачаткуяно было адпраўленана дапрацоўку.
СуддзяВалерыйРаманоўскіпачаўразглядацьсправуНаталлі19жніўня2024 г., пасяджэнні працягнуліся 20, 24, 30 верасня.
27 снежня 2024 г. у Вярхоўным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Наталлі.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 30.09.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.