Паводле версіі абвінавачання , Алена Дуброўская, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, пад пастом з фатаграфіяй Аляксандра Лукашэнкі, апублікаваным у чаце, уключаным у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, размясціла каментар з негатыўнай ацэнкай асобы Лукашэнкі, які змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання. У судовым паседжанні жанчына прызнала віну цалкам.
Алена Дуброўская падавала апеляцыйную скаргу. Судовая калегія Магілёўскага абласнога суда разгледзела яе 20 чэрвеня, але пакінула скаргу без задавальнення, а прысуд - без змены.
Вырак суда 17.04.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Невядома, калі Дар'ю затрымалі , але, верагодна, восенню 2023-га. Яе абвінавачваюць па двух артыкулах - ч. 1 арт. 342 КК і ч. 2 арт. 361-3.
Першы артыкул - арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх. Другая - вярбоўка, навучанне, іншая падрыхтоўка або выкарыстанне беларусаў для ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне, а таксама фінансаванне або іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці. Яе звычайна даюць тым, хто нейкім чынам дапамагаў Украіне.
Вядома, што пасля заканчэння філфак БДУ Дар'я пайшла працаваць у гімназію №23 у Мінску, дзе сама навучалася. Таксама яна паступіла ў магістратуру філфака БДУ.
23.07.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 29.04.2024
5 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.