Затрыманне Ірыны адбылося 25 чэрвеня 2025 года. На выхадзе з анкадыспансера да жанчыны выскачылі некалькі чалавек у поўнай экіпіроўцы і з дубінкамі і схапіўшы, змясцілі ў свой мікрааўтобус. Гэта адбывалася на вачах пацыентаў і медперсаналу, які працуе ў анкадыспансеры.
Ірына мае складаную форму лімфомы і ў цяперашні час праходзіла хіміятэрапію. Адсутнасць належнага лячэння можа прывесці ў тым ліку і да смерці пацыенткі. Ірыну Левіну карнікі затрымалі ў сувязі з нейкай палітычна матываванай справай. Хутчэй за ўсё, затрыманне выконвалі супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Сутнасць абвінавачанняў пакуль невядомая.
Утрымліваласяў СІЗА№3. Па стане на жнівень 2025 г. Ірыне змянілі меру стрымання, і яна не ўследчымізалятары .
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі без накіравання, 500 базавых велічынь штрафу.
Яна родам з Беразіно. Паводле інфармацыі з сацсетак, скончыла факультэт спецыяльнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Дзяўчына замужам, мае дзіця. Мяркуючы па сацсетках, яна прынамсі да нядаўняга часу працавала ў сферы прыгажосці.
Вольга Сітнік-хатняя гаспадыня з Мінска, якая гадуе трох непаўналетніх дзяцей. У Вікіпедыі яна з 2009 года піша пра беларускую традыцыйную культуру і прыроду, а таксама на такія тэмы, як грудное кармленне. Больш за два дзесяткі яе артыкулаў былі ўдастоены статусу "добрых" або "выдатных". З 2010 года бесперапынна з'яўляецца адміністратарам беларускай Вікіпедыі. Вольга Сітнік унесла сотні тысяч правак у Вікіпедыю і стварыла тысячы артыкулаў для яе.
Яе затрымалі ў маі 2025 года. Сутнасць абвінавачанняў невядомая, але выглядае, што Сітнік праходзіць па крымінальнай справе з іншымі адміністратарамі беларускай Вікіпедыі, якія зараз за кратамі.
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў абмежаванні волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.