У 2020 годзе дзяўчына скончыла Пінскі дзяржаўны каледж мастацтваў па спецыяльнасці "Дызайн і друкарка".
Падчас вучобы дзяўчына шмат разоў атрымлівала дыпломы лаўрэаткі ў намінацыях па графічным дызайне, удзельнічала ў распрацоўцы талісмана для Еўрапейскіх гульняў 2019 года і нават рабіла дабрачынны роспіс сцен для мясцовага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Пасля заканчэння каледжа яна пачала працаваць як дызайнер і ілюстратар
Аляксандра вучылася на факультэт маркетынгу, менеджменту і прадпрымальніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (выпусцілася адтуль у 2020-м).
З мая 2020 года Аляксандра ўладкавалася працаваць інтэрнет-маркетолагам у адну з мінскіх прыватных кампаній. У вольны час дзяўчына захаплялася вязаннем кручком і гадавала котку.
Раней яна была намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў рэчыцкім ваенна-патрыятычным клубе "Рассвет". На канец 2024 года Ганна працавала педагогам-арганізатарам у сярэдняй школе №66 Гомеля.
У 2019-м дзяўчына скончыла БНТУ і засталася ў Менску. Апошнім часам яна працавала ў філіяле будаўніча-мантажнага ўпраўлення нумар 7 (СМУ-7) ААТ "Белсельэлектрасеткабуд" - буйной арганізацыі, якая займаецца электрыфікацыяй.
Карына займала пасаду галоўнага спецыяліста па распрацоўцы каштарыснай дакументацыі.
Акрамя асноўнай працы на дзяржпрадпрыемстве, Карына шукала сябе ў творчасці. Яна скончыла курсы па 3D-візуалізацыі і дызайне інтэр'ераў, вяла пра гэта блог ва ўстаграме і выкладвала свае працы на Behance.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.