Згодна з пастановай суда, сутнасць абвінавачанняў Рамана па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) заключаецца ў тым, што ён на дзвюх акцыях пратэсту восенню 2020 года ў Мінску. Вядома, што ў тэлефоне Рамана знайшлі ягонае фота на праезнай частцы на акцыі пратэсту. Фота знайшлі падчас аглядаў тэлефонаў 2 чэрвеня і 13 верасня 2023 года. Дома ў мужчыны знайшлі байку, у якой ён удзельнічаў у акцыі пратэсту. Яна з'яўлялася доказам па справе.
Кірылу абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Таксама мужчыне паставілі ў віну знаходжанне ў счэпцы ў першых шэрагах пратэстуючых на вуліцы Максіма Багдановіча ў Мінску. Фатаграфіі з гэтым эпізодам сілоўкі знайшлі ў адным з тэлеграм-каналаў. Кірыл поўнасцю прызнаў віну.
Пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Наталлю абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Яна поўнасцю прызнала віну. Наталлю і яе сябра Васіля апазналі па відэазапісе.
Да суда абодва знаходзіліся пад закладам па 7400 рублёў
Васіля і ягоную сяброўку Наталлю абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Менску ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Яны поўнасцю прызналі віну. Беларусаў апазналі па відэазапісе.
Да суда абодва знаходзіліся пад закладам па 7400 рублёў.
46-гадовы Васіль Крэз - ураджэнец Магілёва. Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, факультэт іспанскай мовы. На пачатку нулявых пару год працаваў выкладчыкам у Беларуска-расійскім універсітэце ў Магілёве. У апошні час перакладаў з іспанскай, партугальскай і англійскай моў як індывідуальны прадпрымальнік.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.