Мужчыну прызналі вінаватым у тым, што ў жніўні 2020 года ён выходзіў на праезную частку, блакіраваў дарогу транспарту, чым нанёс урон "Мінсктрансу" у памеры 5980 рублёў і 11 капеек.
Савіцкі прызнаў віну, расказаў, што прыняў удзел у мірным сходзе. Да суда мужчына знаходзіўся пад закладам у памеры 12 тысяч рублёў - грошы яму вярнулі.
Па версіі абвінавачання , Мікіта Дабравольскі на праспекце Незалежнасці ў Мінску "блакаваў і заступаў шлях транспартным сродкам, у выніку чаго яго дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту, чым ён прычыніў "Мінсктрансу" матэрыяльны ўрон на суму 22 500 рублёў 66 капеек".
На працэсе Мікіта прызнаў віну і пацвердзіў, што сапраўды прымаў удзел у акцыі пратэсту і рухаўся па праезнай частцы. Доказамі па справе сталі фота з тэлефона мужчыны, а таксама паліто бэжавага колеру, у якім ён быў на шэсці і зафіксаваны на фота.
Да суда мужчына ўтрымліваўся пад закладам у памеры 8000 рублёў.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.