Антона затрымалі ў канцы траўня. Пры затрыманні яго абвінавачвалі ў шматлікіх дзеяннях: удзел у акцыях пратэсту, абразах у каментарах прапагандыста Азаронка, слівы "Чорную кнігу Беларусі" і рэгістрацыя ў чат-боте плана "Перамога".
У якасці доказаў “пратэстнай дзейнасці” тады сілавікі паказалі кадры з кнігай” рэвалюцыя” Віктара Марціновіча, якую пры ператрусе знайшлі ў Антона.
У выніку яго будуць судзіць за ўдзел у паслявыбарчых акцыях.
Алена, шматдзетная маці, была затрымана вясной 2024 года. Спачатку яе асудзілі па адміністрацыйнай справе за «непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы», але пазней распачалі крымінальную справу, у межах якой яна была асуджаная за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Яна была вызвалена ў лістападзе 2024 года ў рамках памілавання.
З 29.11.2023 г. па 7.03.2024 г. знаходзіўся ў ІЧУ г. Полацка і быў асуджаны 6 разоў па адміністрацыйных артыкулах 19.11 і 24.23. Агулам знаходзіўся пад арыштам 99 сутак.
7.03.2024 г. УСК г. Мінска на Аляксея была ўзбуджана крымінальная справа.
Вырак суда 08.07.2024:
2,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Аляксандр быў затрыманы ў канцы чэрвеня 2024 года ў рамках крымінальнай справы па шэрагу артыкулаў, у тым ліку «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і восенню таго ж года прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 24.10.2024
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.