Арцёма асудзілі ў лістападзе 2021 года па артыкуле "арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" за праяўленне грамадзянскай пазіцыі. Праваабаронцы расцэньваюць яго пераслед, пазбаўленне волі і абвінавачванні як "палітычна матываванае пакаранне за рэалізацыю права на мірныя сходы і выказванне меркавання аб выніках прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года".
- Аб'яднанні
Зміцер, музыка, быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам падчас святкавання дня нараджэння вакалісткі гурта IRDORATH Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі і гасцямі. На працягу наступных двух сутак частка ўдзельнікаў была асуджаная па адміністрацыйных справах аб непадпарадкаванні міліцыі, у тым ліку Змітра — яму прызначылі 15 сутак арышту, але пасля іх заканчэння ён на волю не выйшаў.
У кастрычніку таго ж года Зміцер быў прызнаны вінаватым па артыкуле «арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях» за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску.
Ілья быў прызнаны вінаватым у жніўні 2021 года па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" за ўдзел у акцыі пратэсту 23 верасня 2020 года на плошчы Свабоды ў Мінску. Паводле абвінавачання, ён дзейнічаў сумесна з неўстаноўленымі асобамі, выкрыкваў лозунгі, неаднаразова адмаўляўся выконваць патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, перашкаджаў затрыманню аднаго з пратэстуючых і за гэта быў затрыманы. Сваю віну Ілля не прызнаў.
У студзені 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі.
Зміцера прызналі вінаватым у тым, што 20 верасня 2020 года ў Менску ён далучыўся да мітынгу ў складзе вялікай групы людзей, актыўна ўдзельнічаў у ім, парушаў працу транспарта і меў пры сабе сцяг.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі.
Аляксея затрымалі 23 лютага 2021 года і да суда ўтрымлівалі ў СІЗА. У жніўні 2021 года яго асудзілі за "актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушалі грамадскі парадак" — за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Мінску, а таксама за замах на крадзеж.
Акрамя таго, прадпрыемства "Мінсктранс" заявіла грамадзянскі пазоў аб пакрыцці шкоды на суму амаль 29 тысяч рублёў.
На момант затрымання Аляксей меў непагашаную судзімасць і адбываў пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ; да заканчэння тэрміну заставалася 2 месяцы і 3 дні.
У лістападзе 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
Надзея — вакалістка гурта IRDORATH; была затрыманая ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам падчас святкавання свайго дня нараджэння разам з іншымі музыкамі і гасцямі свята.
У снежні таго ж года яна была прызнана вінаватай па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" — за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску.
Была вызвалена ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
Уладзімір — музыка, фронтмэн гурта IRDORATH; быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам падчас святкавання дня нараджэння жонкі і вакалісткі гурта IRDORATH Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі і гасцямі свята.
У снежні таго ж года быў прызнаны вінаватым па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" — за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску.
Быў вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
Пётр — музыка, грае на струнных інструментах, былы гітарыст гурта IRDORATH; быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам падчас святкавання дня нараджэння вакалісткі гурта IRDORATH Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі ў межах крымінальнай справы.
У снежні таго ж года быў прызнаны вінаватым па артыкуле "арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях" — за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску.
Быў вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
Юлія — харавая дырыжорка і бэк-вакалістка некаторых праектаў гурта IRDORATH; была затрыманая ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам падчас святкавання дня нараджэння вакалісткі гурта IRDORATH Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі ў межах крымінальнай справы.
У снежні таго ж года была прызнана вінаватай па артыкуле "арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях" — за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску.
Была вызвалена ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
Антон — музыка, іграе на струнных і ўдарных інструментах; быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам падчас святкавання дня нараджэння вакалісткі гурта IRDORATH Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі ў межах крымінальнай справы.
У снежні таго ж года быў прызнаны вінаватым па артыкуле "арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях" — за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску.
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Прадпрымальнікі
Віталь, бізнэсмэн, адзін з каардынатараў штаба Віктара Бабарыкі на прэзідэнцкіх выбарах і сябра Каардынацыйнай рады, быў упершыню затрыманы ў жніўні 2020 года ў рамках крымінальнай справы па артыкуле «ўхіленне ад выплаты падаткаў, якое пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры». 12 лістапада таго ж года ён быў вызвалены пад даручальніцтва Юрыя Васкрасенскага.
Улетку 2021 года Віталь быў затрыманы паўторна па той самай справе. 9 жніўня 2021 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і да выплаты буйнога штрафу.
Пакінуў Беларусь.
12 лістапада 2025 года КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем кааліцыю ініцыятыў «Terra Group Event» і «SSL Production». Па дадзеных ведамства, Віталь мае дачыненне да дзейнасці гэтых аб'яднанняў.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Артур быў затрыманы ў чэрвені 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Увосень таго ж года яго прызналі вінаватым: на думку абвінавачання, з 31 жніўня 2020 года па 31 красавіка 2021 года Артур размяшчаў у тэлеграм-чатах «Кіроўцы 97» і «Ваеннае мястэчка Уручча» паведамленні з заклікамі да ўдзелу ў пратэстах, блакіроўцы руху транспарту і арганізацыі масавых мерапрыемстваў.
У сакавіку 2023 года Артур быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Аляксандр — актывіст анархічнага руху. Вучыўся спачатку ў каледжы па будаўнічай спецыяльнасці, потым у БНТУ па спецыяльнасці "Інжынерная геадэзія". З юнацкіх гадоў захапляецца спортам: гуляў у футбольнай камандзе DIY-лігі, займаўся тайскім боксам і альпінізмам.
Раніцай 29 ліпеня 2021 года Аляксандр быў затрыманы на выхадзе з дому. Пры затрыманні яго збілі, правялі ператрус, пасля чаго даставілі ў ГУБАЗіК, дзе падвергліся катаванням і збіццям.
Першапачаткова яго абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года ў Менску, хаця да таго моманту ён ужо адбыў адміністрацыйны арышт па гэтым эпізодзе.
У студзені 2022 года Аляксандру і іншым фігурантам крымінальнай справы прад'явілі дадатковыя абвінавачанні — удзел у экстрэмісцкім фарміраванні за падпіску на тэлеграм-канал "Прамень". На момант затрымання канал "Прамень" яшчэ не быў унесены ў спіс экстрэмісцкіх фарміраванняў - гэта адбылося толькі ў лістападзе 2021 года.
У красавіку 2022 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі. У красавіку 2025 года рэжым утрымання Аляксандра стаў больш жорсткім і ён быў пераведзены на турэмны рэжым. Пазней стала вядома, што суд дадаў яму яшчэ шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі".
Вызвалены вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
- Палітыкі
- Сілавікі
Мікалай — беларускі палітык і старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Упершыню ён быў асуджаны 6 жніўня 2021 года і прыгавораны да трох месяцаў арышту за «разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады». Ён цалкам адбыў прызначаны тэрмін і выйшаў на волю 26 сакавіка 2022 года.
27 ліпеня 2022 года Мікалая зноў затрымалі ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Па версіі следства, агучанай начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргеем Паско, у жніўні 2020 года ён нібыта прымаў актыўны ўдзел у масавых беспарадках у Мінску, кіраваў радыкальна настроеным натоўпам, даваў указанні пратэстуючым, заклікаў да блакіравання дарог і перашкаджання руху тэхнікі.
У лістападзе 2022 года Мікалая прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
У ліпені 2024 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Навукоўцы
Таццяна — сацыялагіня, экспертка Агенцтва гуманітарных тэхналогій і каардынатарка «Лятучага ўніверсітэта». Упершыню была затрымана ў жніўні 2021 года пасля ператрусу і змешчана пад арышт на 10 сутак, аднак пасля вызвалення засталася ў статусе падазронай у межах крымінальнай справы.
Паўторна затрымана 23 сакавіка 2022 года — у дзень, калі прыйшла ў Следчы камітэт за адказам на хадайніцтва аб выездзе на лячэнне.
У чэрвені 2022 года Таццяну асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 25 кастрычніка 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ.
Вызвалена восенню 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
