Уладзімір быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У студзені 2022 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла ў 2020 годзе ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Быў вызвалены з-пад варты ў залі суда.
Іван, студэнт БДУІР, быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і ўзяты пад варту.
У снежні 2021 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 25 кастрычніка 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У студзені 2022 года Іван пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ, а летам таго ж года яму ўдалося збегчы з папраўчай установы і пакінуць Беларусь.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 22.12.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 13.12.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Вольга, актывістка і былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава», якая дапамагае жанчынам, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, была затрыманая ў лістападзе 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай за арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе.
У траўні 2022 года Вольгу прызналі вінаватай па артыкуле «арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакінула Беларусь.
У верасні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні «замены абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу».
Павел быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У студзені 2022 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла ў жніўні 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Ігар быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў снежні таго ж года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла ў 2020 годзе ў Менску.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 30.12.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Апеляцыя 29.03.2022
прысуд пакінуты без змены.
Суд па змене рэжыму 19.02.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Барыс быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У красавіку 2022 года яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 23 жніўня 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 07.04.2022
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Аляксей быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў», і ў лістападзе таго ж года абвінавачаны ў тым, што скінуў з агульнага балкона вышыннага паверха на міліцыянтаў драўляныя дзверы ў жніўні 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Цімафей быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», і ў лістападзе таго ж года абвінавачаны ў тым, што скінуў з агульнага балкона вышыннага паверха на міліцыянтаў драўляныя дзверы ў жніўні 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яўген быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», і ў лістападзе таго ж года абвінавачаны ў тым, што скінуў з агульнага балкона вышыннага паверха на міліцыянтаў драўляныя дзверы ў жніўні 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яўген быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў лістападзе таго ж года асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Мінску.
Вадзім быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла з 9 на 10 жніўня 2020 года ў Мінску.
Зміцер, кранаўшчык стрыжнёвага ўчастка МТЗ, быў затрыманы 16 верасня 2021 года супрацоўнікамі КДБ у межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту ў СІЗА.
Дата і прысуд невядомыя, як мяркуецца, асуджаны за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску.
У верасні 2022 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні кампенсацыі ўрону, нанесенага КТУП «Мінсктранс».
Андрэй быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 6 верасня 2020 года ў Мінску.
Ігар быў затрыманы 14 верасня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ў лістападзе таго ж года асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Мінску.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.