Знаходзіўся ў:ФКУ ПК-3 УФСИН Расіі па Смаленскай вобласціРФ, Смаленская вобласць, г. Сафонава, п. Шахты-3, 215500, ФКУ ПК-3, УФСИН Расіі па Смаленскай вобласці
У ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года Аляксандру затрымалі ў Менску. Яна выйшла на вуліцу, каб аказаць дапамогу людзям, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў, але сутыкнулася з абстрэлам і масавымі затрыманнямі. Аляксандра правяла тры дні ў ізалятары на Акрэсціна, дзе падвергнулася катаванням, уключаючы збіццё і пагрозы сэксуальнага гвалту. Пасля гэтага яе адпусцілі, але ўжо 16 кастрычніка 2020 года зноў арыштавалі ў межах крымінальнай справы, абвінаваціўшы ва ўдзеле ў "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Яўген быў затрыманы 30 кастрычніка 2020 года і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту. Паводле абвінавачання, ён выказваў свае палітычныя погляды, парушаючы грамадскі парадак, выкрыкваючы лозунгі і пляскаючы ў ладкі.
Вызвалены ў чэрвені 2022 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Марыю, былую супрацоўніцу мытні і незалежную назіральніцу на выбарах, затрымалі 23 кастрычніка 2020 года каля яе кватэры супрацоўнікі ГУБАЗіКу. Яе асудзілі за "ўдзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак", засноўваючыся на перапісках у тэлеграм-каналах.
27.05.2023 года вызвалена поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Зміцер, валанцёр штаба Віктара Бабарыка і дырэктар ТАА «Тэхнакратыя», быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі 9-12 жніўня 2020 года ў Мінску.
15.03.2025 вызвалены , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Дзяніс, адміністратар канала "Кіроўцы 97%", быў затрыманы 22 верасня 2020 года ў Менску супрацоўнікамі ГУБАЗіКу. Пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту на волю ён так і не выйшаў і быў абвінавачаны ў "закліках да масавых беспарадкаў, блакіровак дарог у сувязі з незадаволенасцю ўладай і фальсіфікацыяй выбараў".
Вызвалены 25 кастрычніка 2022 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Уладзіслаў - валанцёр штаба Віктара Бабарыка. У ліпені 2020 года яго затрымалі за ўдзел у акцыях салідарнасці, пасля чаго ён адбыў адміністратыўны арышт на Акрэсціна. Другі раз яго затрымалі 14 жніўня 2020 года па абвінавачанні ў "масавых беспарадках".
У наваполацкай калоніі № 1 Уладзіслава рэгулярна змяшчалі ў ШІЗА, а з восені 2022 па сакавік 2023 года трымалі ў ПКТ.
У сакавіку 2023 года ён быў пераведзены на турэмны рэжым
Мама Уладзіслава - пенсіянерка і інвалід 3-й групы.
Вызвалены ў лютым 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Актывіст "Маладога Фронту". Быў затрыманы 10 жніўня 2020 года і пазней абвінавачаны ва ўдзеле ў падзеях, якія адбываліся 9 жніўня ў Мінску. Пакінуў Беларусь.
Вырак суда 22.03.2021
3 годы абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, прыблізна 6126 рублёў кампенсацыі.
Павел быў затрыманы ў лістападзе 2020 года па падазрэнні ва ўзломе сеткі Мінгарвыканкама. Пазней яго асудзілі па шасці артыкулах, у тым ліку "кампутарныя злачынствы" і "падрыхтоўку да масавых беспарадкаў". Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.
У красавіку 2022 года Мінгарсуд разгледзеў апеляцыйную скаргу і скараціў тэрмін пакарання на паўгода.
06.02.2023 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.