Блогер, затрыманая разам з мужам за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. У Кацярыны 2 непаўнагадовых сына. Стала вядома, што Кацярыну адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе дадому.
Была затрымана 21 кастрычніка 2022 года і асуджана на 14 сутак адміністрацыйнага арышту, а затым яшчэ на 10 і 14 сутак. Затым ёй прад'явілі абвінавачванне і перавялі ў СІЗА.
Аляксандра працуе мэнэджэрам лагістычнай кампаніі Trans Solutions. Нагодай затрымання сталі яе фатаграфіі ў Tinder, дзе яна падчас аднаго з пратэстных маршаў 2020 года стаіць на дарозе з бел-чырвона-белым сцягам. Публікацыя аб затрыманні з'явілася ў адным з неафіцыйных тэлеграм-каналаў сілавікоў. З дзяўчынай знялі "пакаянае" відэа, дзе яна пацвярджае свой удзел у пратэстах. Спачатку яна была змешчаная ў ІЧУ, потым супраць яе распачалі крымінальную справу.
21.04.2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 27.01.2023
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Кіраваў турыстычным агенцтвам «Студыё Трэвел», па адукацыі юрыст. У Антона ёсць дачка, якая нарадзілася пасля таго, як ён быў затрыманы.
Антона асудзілі за фота з пратэстаў, якія ў яго былі на мабільным, але на якіх яго самога не было. А таксама за эпізод з бойкай з сілавіком у метро, дзе пасажыры перашкодзілі затрыманню і збіццю чалавека пасля акцыі пратэсту. Антон патрапіў на відэа выпадкова і праз 2 гады быў затрыманы і асуджаны.
21.03.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
23.01.2023
Ёсць нованароджаная дачка. 0,5 гады.
23.01.2023
Стаіць на прафілактычным уліку як схільны да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю. Чырвоная карта.
Аксанаі больш за 17 гадоў працавала натарыусам, апошняе месца працы — Натарыяльная кантора №2 Савецкага раёна горада Мінска. Паводле праваўладных тэлеграм-каналаў, затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020.
Была затрыманая 4 лістапада 2022 года і асуджана на 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля заканчэння арышту Яўгену не адпусцілі, а прад'явілі абвінавачанні па крымінальных артыкулах: спачатку за абразу Лукашэнкі, затым за ўдзел у паслявыбарных пратэстах.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.