Віталь быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Мінску, і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Яго апазналі па фатаграфіях і відэазапісах, знойдзеных у інтэрнэце, а таксама па дадзеных тэлефонных злучэнняў, якія сілавікам прадаставіў мабільны аператар.
Вырак суда 06.04.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Паводле матэрыялаў справы , бацька разам з дачкой восенню 2020 года, знаходзячыся на тэрыторыі Мінска на праезнай частцы праспекта Пераможцаў, дзейнічаючы групай асоб, і з іншымі асобамі, "прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучалі з відавочнай непадпарадкаванасцю законам патрабаванням , у тым ліку грамадскага пасажырскага транспарту".

Зьмітра прызналі вінаватым ва ўдзеле ў адным з маршаў у 2020 годзе. Яго дзеянні - у тым ліку, знаходжанне на праезнай частцы і дэманстрацыя пратэстнага "V-вобразнага сімвала" - нібыта перашкодзілі руху транспарту і працы прадпрыемства. Таксама яго судзілі за інцыдэнт, падчас якога ён ударыў іншага чалавека кулаком у твар. Пацярпелы дадаў, што канфлікт узнік з-за палітычнага становішча ў краіне ў 2020 годзе. Зміцер прызнаў віну.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.