Віталь быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", пасля таго як беларускія сілавікі атрымалі доступ да перапісак бота маніторынгавага праекта "Беларускі Гаюн", куды людзі адпраўлялі інфармацыю аб перамяшчэннях расійскіх войскаў.
У красавіку 2026 года ён быў прызнаны вінаватым і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання.
Па адукацыі Паліна фінансіст, скончыла факультэт фінансаў і банкаўскай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Але сваё жыццё звязала з творчасцю.
Яна вядома як фатограф, здымала ў Баранавічах і Мінску. У сваім профілі дзяўчына пісала, што стварае " жаночыя партрэты і сямейныя гісторыі, якім верыш», і фатаграфуе так, "як быццам закахана ў вас".
У Паліны ёсць муж і зусім маленькае дзіця. Яна стала мамай толькі ў ліпені 2025 года. Дакладна невядома, калі менавіта да Паліны прыйшлі сілавікі і ці трымалі яе пад вартай да суда.
Кар'ера Аляксандра пачыналася з лагістыкі - працаваў менеджэрам па транспарце ў «Пінскдрэве», потым займаў пасады ў Belinterlogistik і ElektroEra. Пасля працаваў мэнэджэрам па закупках у міжнароднай кампаніі Exide Technologies.
З 2019 па 2022 год Сульжыц працаваў у Rozum Robotics, дзе прайшоў шлях ад мэнэджэра па пастаўках да кіраўніка аддзела робататэхнічнай аўтаматызацыі. Апошнім месцам працы была 4RM Systems (май 2023 - май 2025), дзе Аляксандр займаўся распрацоўкай рашэння Stemma са штучным інтэлектам для аўтаматызацыі кас самаабслугоўвання ў рытэйле - менавіта касы ад 4RM Systems стаяць у многіх беларускіх крамах.
Мужчына быў актыўным удзельнікам аўтасупольнасці.
У яго ёсць жонка і двое дзяцей.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда дата невядомая
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда дата невядомая
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Мяркуючы па яго сацыяльных сетках , у Мазыр з Украіны ён патрапіў у 2017 годзе. Спачатку працаваў супервайзерам на Мінскім заводзе вінаградных він. Апошняе ж яго месца працы-спецыяліст аддзела продажаў ЗАТ “Гандлёвы дом "Сервалюкс", якое займаецца рэалізацыяй мясной прадукцыі адпаведнага аграхолдынга.
Быў памілаваны 22.11.2025 г. у ліку 31 грамадзяніна Украіны. Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, гэта адбылося ў рамках "дасягнутых дамоўленасцей" з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і "па просьбе ўкраінскага боку ў мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве". Вызваленых грамадзян адразу перадалі ўкраінскаму боку.
Кірыл нарадзіўся ў Гомелі, паступіў у ПалесДУ на факультэт банкаўскай справы. Займаўся абаронай правоў студэнтаў і неўзабаве быў выключаны з унівэрсытэту.
Апошнія гады працаваў спецыялістам па маркетынгу ў Менску.
Сяргей быў затрыманы зімой 2025 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці", і ў кастрычніку таго ж года прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, а таксама да выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
Вырак суда дата невядомая
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 500 базавых велічынь штрафу.
Андрэй быў затрыманы і асуджаны па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля таго, як беларускія сілавікі атрымалі доступ да перапісак бота маніторынгавага праекта "Гаюн", куды карыстальнікі перадавалі інфармацыю аб перамяшчэннях расійскіх войскаў.
Уладзімір - выпускнік гістарычнага факультэта БДУ, скончыў магістратуру ў 2012 годзе і аспірантуру ў 2016 годзе, аўтар больш за 20 навуковых прац. З 2017 года працаваў у Нацыянальным архіве, дзе стаў намеснікам загадчыка аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм і ў 2020 годзе быў прызнаны найлепшым архівістам Беларусі.
Быў затрыманы ў красавіку 2025 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «распальванне варожасці ці варожасці», і ў снежні таго ж года абвінавачаны па некалькіх эпізодах, звязаных з перадачай інфармацыі ў чат-бот «Беларускі гаюн» і размяшчэннем каментароў.
Фатограф. Наталля шмат фатаграфавала прыроду, асабліва птушак, яе добра ведалі ў ліквідаванай уладамі арганізацыі арнітолагаў - аматараў "Ахова птушак Айчыны".
У Наталлі ў СІЗА выявілася анкалагічнае захворванне печані.
Падчас разглядаў апеляцыйнай скаргі Вярхоўны суд перакваліфікаваў абвінавачанне з "фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці" на "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 361-4 КК). У выніку, улічваючы дрэнны стан здароўя, Наталлі змякчылі прысуд і прызначылі тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Вырак суда 12.01.2026
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Ігар быў затрыманы і асуджаны ў 2025 годзе па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля таго, як беларускія сілавікі атрымалі доступ да перапісак бота маніторынгавага праекта "Гаюн", куды карыстальнікі перадавалі інфармацыю аб перамяшчэннях расійскіх войскаў.
Зміцер быў прызнаны вінаватым у 2025 годзе па артыкуле "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" па гучнай справе маніторынгавага канала "Беларускі Гаюн", які адсочваў дзеянні расейскіх войскаў у Беларусі да і падчас іх узброенай агрэсіі супраць Украіны.
Вядома, што апошнім месцам працы Змітра Карнейчыка была гандлёвая сетка ААТ "Аўтаспэйс", якая займалася продажам аўтазапчастак і расходных матэрыялаў з магазінамі ў розных гарадах Беларусі. Раней ён працаваў індывідуальным прадпрымальнікам у сферы прафесійных фотапаслуг.
Вызвалены 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда дата невядомая
3 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.