Як мяркуецца, затрыманы за каментары, пакінутыя ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка камітэта дзяржаўнай бяспекі Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Алег мае непаўналетняга сына.
Па падліках праваабаронцаў быў вызвалены летам 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Фігурантка крымінальнай справы, распачатай пасля забойства супрацоўніка КДБ Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Да затрымання яна працавала ў БелТА на кіруючай пасадзе.
Вызваленаў другой палове красавіка 2024 г. поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. 31.10.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
1 год 7 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі (+ 200 б.в. штраф)
Першапачаткова 30-гадоваму мужчыне абвінавачвалася толькі тое, што ён, адзін з першых, 29 верасня 2021 году ў сеці Інстаграм пакінуў каментар пад допісам аб навінах аб загінулым супрацоўніку КДБ: «бандзіту зямля будзе бетонам».
Неўзабаве з'явілася «пакаяльнае» відэа, дзе Рогача прымусілі прызнацца ў злачынстве і паякацца на камеру. Таксама мужчыну прымусілі сказаць, што ён з'яўляецца прыхільнікам ЛГБТ-супольнасці і абяцае выправіцца.
Падчас следства, якое доўжылася 11 месяцаў, следчыя прад'явілі новыя дадатковыя абвінавачванні ў абразе прадстаўніка ўлады і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены 20.10.2023 годапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яго прызналі вінаватым у тым, што 30 верасня 2021 году ён са свайго мабільнага тэлефону наўмысна змясціў каментар "Завалілі так завалілі, ну і х..й з ім" у адрас супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, які загінуў падчас перастрэлкі з ІТ-спецыялістам Андрэям Зельцарам. Каментар быў размешчаны ў суполцы ў "Укантакце".
Згодна з матэрыяламі справы, 29 верасня 2021 года Гаўрыленка прачытаў пра інцыдэнт з Зэльцэрам і Федасюком, пасля чаго скапіяваў карцінку і размясціў яе ў чаце «Магілёў **%», дзе ішло абмеркаванне гэтай падзеі, а таксама пакінуў свой каментар, цытата: «Ёсць нестыкоўкі . Не чуваць. Звычайна слабавікі крыюць як шаўцы».
Дзяржабвінаваўца сцвярджала, што з яго акаўнта таксама былі напісаны паведамленні: «Туды яму і дарога. +1», і: «не проста забіваць, а спальваць на вогнішчы».
Па падліках праваабаронцаў, палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.