15 верасня 2023 года 57-гадоваму Генадзю Васілюку прызначылі штраф за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". У Генадзя на старонцы ў "Аднакласніках" знайшлі падпіскі на "экстрэмісцкія" матэрыялы. Акрамя гэтага, Васілюка звольнілі з лакаматыўнага дэпо "па дамове бакоў".
Сёмага снежня 2023 года Генадзя затрымалі ў межах крымінальнай справы за "паклёп на Лукашэнку" (ч. 1 арт. 367 КК) і змясцілі пад варту ў СІЗА. Справу разглядалі 22 і 26 лютага 2024 года.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 8, 9 і 17 чэрвеня 2022 года паставіў рэакцыю "клас" у сацсетцы "Аднакласнікі" пад трыма відэаролікамі з удзелам эканаміста Яраслава Раманчука.
Генадзь прызнаў віну і паведаміў, што ў названыя дні чэрвеня ён ездзіў на вёску ў Жабінкаўскім раёне, што пацвярджае выпіска ад мабільнага аператара. Мужчына карыстаецца кнопкавым тэлефонам, таму ў вёсцы ён не мог заходзіць у "Аднакласнікі".
Пракурор Ягор Кронда палічыў віну Генадзя цалкам даказанай і запытаў для яго адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі.
Другі раз Генадзя асудзілі 16.09.2024 г. за ўдзел у пратэстах. Разам з ім таксама асудзілі ягоную жонку і яшчэ трох чалавек. Паводле паведамлення суда, сутнасць абвінавачання супраць усіх заключалася ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце «выкрыквалі лозунгі, свісталі, пляскалі ў далоні, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку» . Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.
Суд прызначыў Генадзю паўтара гады калоніі, але з улікам неадбытага папярэдняга (палітычнага) тэрміна канчаткова ўсяго - 2 гады калоніі агульнага рэжыму.
Вырак суда 22.02.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Станіслаў, грамадзянін Украіны, быў затрыманы ў траўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных пратэстаў, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Зміцер праходзіў сведкам па справе брэсцкіх палітвязняў, блогераў Сяргея Петрухіна і Аляксандра Кабанава, якіх у красавіку гэтага года прысудзілі да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму. Як распавёў актывіст брэсцкім праваабаронцам, крымінальную справу на яго распачалі за адмову адказваць на пытанні суддзі, які разглядаў справу Петрухіна і Кабанава, бо ён не паказаў службовае пасведчанне суддзі.
Вызвалены 26.02.2022.
11, 16 і 17 снежня 2024 г. адбыліся новыя разборы справы Дзмітрыя ў судзе Ленінскага раёна Брэста па ч. 1 артыкула 342 КК РБ. Зміцер быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі.
Вырак суда 21.09.2021
3 месяца арышту.
Вырак суда 17.12.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 21.02.2025
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Руслан упершыню быў затрыманы 10 жніўня 2020 года падчас акцыі пратэсту ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Пасля жорсткага збіцця ён патрапіў у лякарню, а затым быў асуджаны на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Пазней у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу, але падчас следства ён пакінуў краіну.
Вярнуўшыся ў Беларусь, Руслан паспрабаваў перасекчы мяжу з Еўразвязам, аднак быў затрыманы. У лістападзе 2021 года яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
У ліпені 2024 года ён быў зноў асуджаны — на гэты раз за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Па гэтым артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, на падставе выдуманых парушэнняў.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Алена з 2020 года падвяргалася сістэматычнаму пераследу па палітычных матывах: яе затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, а таксама аштрафавалі ўвогуле на 173 базавыя велічыні. У яе доме неаднаразова праводзіліся ператрусы.
У траўні 2021 года Алену асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды. свабоды без накіравання ва ўстанову.
У верасні таго ж года Алену паўторна асудзілі — за «абразу Лукашэнкі». Па сукупнасці прысудаў тэрмін склаў тры гады «хатняй хіміі».
У студзені 2022 году яе затрымалі за «парушэньне адбываньня пакараньня» і прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
У красавіку 2023 года Алену зноў асудзілі па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі» Гэты артыкул часта ўжываюць да зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
Вядома, што да Алены ўвесь час ужываецца фізічны і псіхалагічны ціск. Яе рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў, а таксама скарацілі атаварку з трох базавых велічынь да адной.
У лютым 2025 года ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома, што Алену зноў змясцілі ў ПКТ: «Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яна была пераведзена ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць яе зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул».
Вырак суда 07.05.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, невядома рублёў кампенсацыі.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Аляксей, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць анархістаў з Брэсцкай вобласці. Ён быў асуджаны па некалькіх крымінальных артыкулах, такіх як "удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім".
Вядома, што ў аснову абвінавачання лёг эпізод з перакрыццем дарог у Брэсце ў 2018 годзе падчас пратэсту супраць будаўніцтва завода АКБ, а таксама ўдзел у "Маршы недармаедаў", які адбыўся 5 сакавіка 2017 года.
6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Аляксандра затрымалі пасля акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якая праходзіла 11 жніўня 2020 года ў Брэсце. На гэтай акцыі ў патыліцу быў застрэлены Генадзь Шутаў, чаму Аляксандр стаў сведкам. Пазней яго асудзілі за супраціў і замах на капітана Рамана Гаўрылава, які застрэліў пратэстуючага, і прапаршчыка Арсенія Галіцына, якія выступілі ў ролі пацярпелых.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.