Міхаіл быў асуджаны вясной 2024 года па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Зімой 2025 года стала вядома, што ў дачыненні да Міхаіла ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 02.05.2024
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Апеляцыя 25.07.2024
прысуд пакінуты без змены.
Суд па змене рэжыму 12.02.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Праўладныя тэлеграм-каналы ў сакавіку 2024 года апублікавалі "пакаянае" відэа з Уладзімірам Ніканавым. На камеру мужчына кажа, што пакідаў "бесстароннія каментары" ў дачыненні да Лукашэнкі, міністраў, сілавікоў і іх дзяцей.
Мікіта быў асуджаны ў снежні 2023 года па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. На судзе ён віну не прызнаў, патлумачыўшы, што прыйшоў на Савецкую плошчу па дарозе ў краму, убачыў натоўп з бел-чырвона-белай і чырвона-зялёнай сімволікай і вырашыў, што гэта акцыя ў падтрымку Лукашэнкі, таму далучыўся. Паводле матэрыялаў справы, яго фатаграфію з нацыянальным сцягам знайшлі ў адным з тэлеграм-каналаў, а таксама прад'явілі відэазапіс шэсця з бел-чырвона-белай сімволікай, які абвінавачванне лічыць доказам яго ўдзелу.
Вырак суда 05.12.2023
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Да затрымання Дзяніс працаваў кіроўцам у літоўскай транспартнай кампаніі. Па версіі абвінавачання, у жніўні 2020 года ён удзельнічаў у шэсці ў Гродна, знаходзіўся на праезнай частцы, утвараў «счэпкі» і блакаваў рух на праспекце Янкі Купалы, выяўляючы непадпарадкаванне міліцыі. На судзе Дзяніс прызнаў удзел у шэсці часткова, адмаўляючы, што перашкаджаў працы грамадскага транспарта.
Вырак суда 05.10.2023
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, невядома рублёў кампенсацыі.
Аляксей быў затрыманы нібыта за каментары ў тэлеграм і за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Раней яго дадзеныя і скрыншот з яго каментарамі публікавалі ў адным тэлеграм канале, але ён не надаў ім асаблівага значэння.
Па падліках праваабаронцаў мусіў выйсці пасля адбыцця ўсяго тэрміну пакарання.
Вырак суда 23.06.2023:
1.5 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Кіраўнік «Школы практычнай медыяцыі». Медыятар з Гродна. Ён двойчы быў прызнаны «Лепшым медыятарам года» (2016-2017 гады) Цэнтрам медыяцыі і перагавораў (Менск).
Хацяновіч спецыялізуецца ў спрэчках у галіне будаўніцтва, нерухомасці, спажывецкіх, камерцыйных і карпаратыўных спрэчках, а таксама ў сямейнай медыяцыі.
На пакаяльным відэа мужчына прызнаецца, што ў 2020-м ён удзельнічаў у мітынгах у Менску, выказваўся на адрас супрацоўнікаў міліцыі і іх сем'яў, меў падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.
Вырак суда 05.07.2023
4 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Зыходзячы з інфармацыі, за ёй сачылі і затрымалі каля крамы. Дома ў яе правялі ператрус. Вядома, што яе затрымалі ў межах крымінальнай справы, але падрабязнасці невядомыя. Зараз яе ўтрымліваюць у ІЧУ Гродна.
Жыў у Менску і працаваў у РНПЦ кардыялогіі. У кастрычніку ўзброеныя сілавікі ўварваліся ў кватэру, паклалі яго на падлогу і павезлі ў міліцыю. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў верасні 2020 года ў Гродне. Тады хлопец вучыўся ў Гродзенскім "медзе".
Вырак суда 05.01.2023:
2.5 гады хіміі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову
Была затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 у Гродне разам з Людмілай Мазуркевіч. У выніку Наталлю асудзілі на абмежаванне волі без накіравання. У студзені 2024 года Наталля была затрыманая падчас рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў і салідарных людзей. На волю Наталля не выйшла.
Вырак суда 17.03.2023
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Вырак суда 04.10.2024
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 03.01.2025
невядома.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.