Павел быў затрыманы і асуджаны па артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», «распальванне варожасці» і «паклёп у дачыненні да Лукашэнкі», і прыгавораны да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда дата невядомая
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Андрэй, уласнік гродзенскай этнамагазіны «Цудоўня», быў затрыманы 6 лютага 2025 года ў межах крымінальнай справы, звязанай з пратэстамі 2020 года, і пазней прысуджаны да абмежавання волі.
Ён заснаваў краму ў 2015 годзе. Пасля выбараў 2020 года бізнес сутыкнуўся са штрафамі і пагрозай пазбаўлення памяшкання, але Андрэй заставаўся ў Беларусі і працягваў яго падтрымліваць, лічачы важным для захавання і развіцця беларускай культуры.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 16.05.2025
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Алег Буяк - былы прафесійны хакеіст. У маладым узросце ён быў перспектыўным спартсменам - выступаў за зборную Беларусі 18-гадовых і 20-гадовых, удзельнічаў у чэмпіянаце свету. Буяк гуляў за бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік», гродзенскі «Нёман», жлобінскі «Металург» і «Ліду». У 2017 годзе скончыў кар'еру.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.