крызісны псіхолаг, псіхолаг-кансультант і тэрапеўт па праблемах адносін і асобаснага развіцця, выкладчык псіхалогіі. Была затрыманая за каментары ў інтэрнэце і ахвяраванне.
На судзе Алеся Лянцэвіч пагадзілася, што гэта яна рабіла донаты, аднак адпрэчыла "экстрэмісцкія" матывы і абразы, прыпісаныя ёй абвінавачаннем. Пры гэтым, тэрмін даўніны па гэтым артыкуле даўно скончыўся.
Дзяржабвінавачанне на судовым паседжанні 21 верасня запытала для Лянцэвіч пазбаўленне волі тэрмінам на чатыры гады.
28.11.2023 года адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Ігар быў асуджаны летам 2023 года за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным "экстрэмісцкімі", і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 17.07.2023
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Кірыл быў затрыманы ў лютым 2023 года раніцай на выхадзе з пад'езда, калі ішоў на працу. Пасля ператрусу яго змясцілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а пасля іх заканчэння ён не выйшаў на волю. Яму выставілі абвінавачанне ў фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання.
Улетку таго ж года яго асудзілі за тое, што з чэрвеня 2020 па май 2021 года праз плацежную сістэму Facebook Fundraising ён ахвяраваў грошы ініцыятывам By_help, BYSOL і Сумленныя людзі. На паседжанні яму прад'явілі шэсць данатаў па дзесяць даляраў кожны.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Аляксей быў затрыманы ў сакавіку 2023 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», і да суда змешчаны ў СІЗА. У кастрычніку таго ж года яго асудзілі па трох крымінальных артыкулах, у тым ліку «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання», і прысудзілі да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 27.10.2023
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
15 верасня 2023 г. прайшоў разгляд апеляцыйнай скаргі.
Летам 2025 г. перахварэла на запаленне лёгкіх, ляжала ў санчастцы.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 30.06.2023
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У чэрвені 2023 года стала вядома, што прад'яўлена дадатковае абвінавачанне па арт. 361-2 за адзін донат у 10 у.а. у фонд, які пазней судом быў прызнаны экстрэмісцкім.
Суд вынес рашэнні ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі, аднак апеляцыйны суд замяніў пазбаўленне волі на абмежаванне волі з накіраваннем.
Выйшаў на волю ў канцы траўня 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 16.08.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 24.10.2023
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Наталля Жлоба працуе старшым выкладчыкам кафедры замежнай літаратуры факультэта англійскай мовы МДЛУ.
Арышт адбыўся напрыканцы сакавіка, і з таго часу Натальля знаходзіцца ў СІЗА. Дакладная прычына затрымання, як і нумар крымінальнага артыкула, пакуль што невядомыя, але гаворка пра палітычную справу .
06.10.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 31.07.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Аляксею 37 гадоў. Ён родам з Маладзечна. Як паведамляецца на яго старонцы ў фэйсбуку, у 2020 годзе мужчына перайшоў на пасаду фінансавага дырэктара Мінскага гадзіннікавага завода, які выпускае гадзіннік пад брэндам "Луч".
МУС заявіла, што мужчына размясціў на сваёй старонцы інфармацыю экстрэмісцкага характару, а таксама звесткі аб тым, што пералічваў грошы ў арганізацыю, прызнаную экстрэмісцкай».
Ксенія, супрацоўніца IT-кампаніі "Гейм Стрым", была затрымана 11 сакавіка 2023 года ў Мінску. Па словах сілавікоў, у 2020-2021 гадах яна праз данаты ў Facebook зрабіла дзевяць плацяжоў у фонды салідарнасці на агульную суму 425 даляраў. Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі відэа з ператрусу, падчас якога ў Ксеніі Алькенавай быў знойдзены і канфіскаваны БЧБ-сцяг, 20 000 долараў і аргтэхніка.
У ліпені таго ж года яе асудзілі і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Вырак суда 12.07.2023
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.