25 сакавіка 2021 года Анастасія гартала старысы ў Інстаграм, дзе ўбачыла ў стужцы спасылку на адзін з тэлеграм-каналаў, прызнаным экстрэмісцкім (Карнікі Беларусі). Яна перайшла па ссылцы і вырашыла паглядзець, што там публікуецца. Пад адным з пастоў убачыла гнеўны каментар у адрас аднаго з сілавікоў і пакінула там свой.
Сафія — студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і грамадзянка Расійскай Федэрацыі — была затрыманая ў траўні 2021 года пасля прымусовай пасадкі рэйса Ryanair у Менску беларускімі ўладамі. Самалёт рухаўся па маршруце Афіны - Вільня. Сафію абвінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала "Чорная кніга Беларусі", дзе публікаваліся персанальныя дадзеныя і звесткі аб прыватным жыцці дзяржаўных служачых.
У канцы снежня 2021 года ёй было прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса, пасля чаго справа была перададзена ў суд.
Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме. У траўні 2022 года Сафія была прызнана вінаватай па двух крымінальных артыкулах. Па выніках суда яе прыгаварылі да пазбаўлення волі, а таксама абавязалі выплаціць кампенсацыі пацярпелым і судовую пошліну на агульную суму каля 70 тысяч долараў. Пасля ўся сума была выплачана яе сям'ёй.
Сафія была вызвалена ў чэрвені 2023 года ў рамках памілавання.
Ларыса была асуджаная за разгалошванне гэтых супрацоўнікаў МУС.
Вызвалена ў верасні 2021 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У 2022 годзе Ларысу зноў затрымалі. Яе абвінавацілі ў перадачы звестак аб суддзі і пракуроры ў «Чорную Кнігу Беларусі» і 17 лістапада арыштавалі на 14 сутак за «дробнае хуліганства».
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.