- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Цімур быў затрыманы па крымінальнай справе, узбуджанай пасля пратэстаў 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на выбарах. Вяртаючыся з працы, ён быў падстрэлены гумовымі кулямі пяць разоў. Следчы патлумачыў меру стрымання адсутнасцю беларускага грамадзянства, хаця Цімур пражывае ў краіне з відам на жыхарства каля 23 гадоў. Яго асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках», а паводле матэрыялаў справы агульны ўрон склаў больш за 27 тысяч беларускіх рублёў.
У чэрвені 2023 года праваабаронцам стала вядома, што Цімур правёў больш за 100 сутак у ШІЗА, пасля чаго яго перавялі ў ПКТ, а затым на турэмны рэжым.
У ліпені 2024 года ён быў паўторна асуджаны за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Цімур Рызапур.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Міхаіл быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Падчас акцыі пратэсту ён зазнаў збіццё. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Па матэрыялах справы, агульная шкода склала каля 24 тысяч беларускіх рублёў.
У снежні 2021 года яго перавялі на турэмны рэжым.
28 сакавіка 2024 года Міхаіл быў поўнасцю вызвалены пасля адбыцця тэрміну пакарання, прызначанага судом.
Максім быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Падчас акцыі пратэсту ён атрымаў раненне гумавай куляй у нагу. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Па матэрыялах справы, агульная шкода склала каля 24 тысяч беларускіх рублёў.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2024 года.
Дзяніс быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
У ліпені 2024 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Юры быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
27.03.2024 года вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Аляксандр быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Паводле матэрыялаў справы, агульны ўрон перавысіў 27 тысяч беларускіх рублёў.
| 16.07.2021 | Переведет в ИК 17, Шклов |
Вячаслаў быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай з-за пратэстаў і сутыкненняў паміж жыхарамі Пінска і сілавікамі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Пацярпелымі па справе выступілі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў, якія, акрамя пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, запатрабавалі ад абвінавачаных каля 530 тысяч рублёў кампенсацыі.
У ліпені 2024 года адбыўся суд па зямене рэжыму ўтрымання на турэмны.
У верасні 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Алена была затрыманая ў межах крымінальнай справы, узбуджанай з-за пратэстаў і сутыкненняў паміж жыхарамі Пінска і сілавікамі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Яе асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Пацярпелымі па справе выступілі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў, якія, акрамя пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, запатрабавалі ад абвінавачаных каля 530 тысяч рублёў кампенсацыі.
Вядома, што да Алены ўжываюць фізічны і псіхалагічны гвалт, яе пазбавілі ўсіх перадач і сустрэч з блізкімі. Яна рэгулярна атрымлівае дысцыплінарныя пакаранні і знаходзіцца ў прыгнечаным псіхалагічным стане. Яе таксама пазбавілі бацькоўскіх правоў.
12 лютага 2025 г. з дапамогай Дзяржаўнага дэпартамента ЗША былі вызваленыя Алена Маўшук , журналіст Андрэй Кузнечык і грамадзянін ЗША, імя якога пакуль не раскрываецца. Яны былі памілаваны Лукашэнкам. Умовай вызвалення Алены быў выезд з Беларусі. Яе напярэдадні вызвалення перавялі з калоніі № 24 у СІЗА КДБ, адкуль на наступны дзень з маскай на вачах вывезлі да мяжы з Літвой.
Падрабязнасці вызвалення CNN раскрыў Крыс Сміт, намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па Еўропе.
"Гэта была спецыяльная аперацыя: мы перасеклі беларускую мяжу, сустрэліся ў Мінску з прадстаўнікамі ўладаў, якія перадалі нам трох затрыманых. Мы забралі іх і вывезлі праз Літву".
Паводле слоў Сміта, гэта быў "аднабаковы жэст" з боку беларускіх улад, якія імкнуцца палепшыць адносіны з ЗША.
"Лукашэнка не атрымаў нічога ўзамен", - адзначыў ён.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Дэвід быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай з-за пратэстаў і сутыкненняў паміж жыхарамі Пінска і сілавікамі ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках". Пацярпелымі па справе выступілі 109 супрацоўнікаў міліцыі і чыноўнікаў, якія, акрамя пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, запатрабавалі ад абвінавачаных каля 530 тысяч рублёў кампенсацыі.
Увосень 2024 года быў вызвалены па памілаванні.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Вольга была затрымана ў лістападзе 2020 года і асуджана за выраб шасці роставых лялек "з цынічнымі надпісамі і выявамі вышэйшых службовых асоб", якія былі размешчаны на пуцеправодах паблізу вёсак Вільчыцы і Любуж, а затым сфатаграфаваны і распаўсюджаны ў сетцы.
Вызвалена 4 лютага 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Блогеры
Аўтар відэаблогаў "Народны рэпарцёр" і "Youtube-дэпутаты", а таксама прэс-сакратар ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у падзеях 29 мая 2020 года ў Гродне, а таксама за меркаваную абразу супрацоўніка магілёўскага АМАП Віталя Аўтушэнка.
У снежні 2021 года Аляксандра перавялі на турэмны рэжым.
У снежні 2022 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
| 01.07.2021 | 08.07. апелляция |
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Блогеры
Аўтар відэаблогаў "Народны рэпарцёр" і "Youtube-дэпутаты" быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у падзеях 29 мая 2020 года ў Гродне, а таксама за тое, што нібыта абразіў суддзю Брэсцкага абласнога суда Андрэя Лешчанку і супрацоўніка магілёўскага АМАП Віталя Аўтушэнку.
17 снежня 2022 года быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Сяргей быў затрыманы ў лістападзе 2020 года і асуджаны за выраб шасці роставых лялек "з цынічнымі надпісамі і выявамі вышэйшых службовых асоб", якія былі размешчаны на пуцеправодах паблізу вёсак Вільчыцы і Любуж, а затым сфатаграфаваны і распаўсюджаны ў сетцы.
У ліпені 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сяргей, электраманцёр, быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла з 9 на 10 жніўня 2020 года.
У жніўні 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Руслан, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай з Мазыра, быў затрыманы 19 жніўня 2020 года, праз суткі пасля заканчэння 10-дзённага адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Падчас першага арышту на тэлеканалах БТ і АНТ з'явіліся сюжэты, дзе сцвярджалася, што ён нібыта вырабляў "вожыкі" для блакіроўкі міліцэйскай тэхнікі, аднак на відэа быў паказаны іншы чалавек.
Пазней Руслан быў асуджаны па справе аб "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў маі 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
