Жыхар Гомеля. У Аляксандра трэцяя непрацоўная група інваліднасці. Мужчына даглядае амаль сляпога 83-гадовага бацьку, а незадоўга да суда ён адмовіўся ад шпіталізацыі ў сувязі з перадінсультным станам, бо хацеў асабіста ўдзельнічаць на судовым паседжанні па сваёй справе. Аляксандра абвінавачваюць у тым, што вясной 2020 года пад фатаграфіяй супрацоўніка міліцыі Войніча, якая была размешчана ў сацсетцы "Аднакласнікі", ён пакінуў каментар з аднаго слова. Кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу суд пастанавіў кампенсаваць у поўным аб'ёме "выплаціць 1500 рублёў міліцыянеру плюс 87 рублёў дзярпошліны."
напісаў у tik-tok абразлівы каментар у адрас супрацоўніка інспекцыі па справах непаўналетніх Сяргея Лаўчога і ўчастковага інспектара Аляксандра Есюлевіча.
Асуджаны за каментар у сетцы Аднакласнікі ў дачыненні да старэйшага ўчастковага Бабруйскага ГУУС Андрэя Камара пад пастом аб падзеях на пікеце Сяргея Ціханоўскага.
Грамадзянін Расіі. Асуджаны за тое, што зняў разам з дрэўкам сцяг Рэспублікі Беларусь, які мацаваўся на сцяне памяшкання Упраўлення працы і сацыяльнай абароны Астравецкага райвыканкама, і аднёс дадому. Затрыманы 22 кастрычніка 2021 года.
Быў затрыманы 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Улетку 2023 года палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
Жыхарка Мінска. Меркавана затрымана 7 снежня 2021 г., абвінавачваюць у апаганенні збудаванняў і пашкоджанні маёмасці (наносіла пратэстныя надпісы і малюнкі).
Вольга, валанцёрка ПСА «Анёл», была затрыманая і асуджаная за ўсталяванне пудзіла, па версіі следства, падобнага на Лукашэнку ў раённым цэнтры на Варшаўскай шашы.
Жыхара Брэсцкай вобласці затрымалі па крымінальнай справе за "фінансаванне пратэстаў", паведамляе прэс -служба МУС. 23-гадовы ўраджэнец Драгічына атрымліваў на картку ахвяраванні і са жніўня 2020-га па студзень 2021-га дапамагаў аплочваць штрафы пратэстоўцам.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.