Кацярыну Салевіч абвінавачвалі ў тым, што яна наўмысна публічна абразіла прадстаўніка ўлады ў тэлеграм-канале "Слонім для жыцця". Пацярпелым прызнаны міліцыянер АМАП ГУУС Мінгарвыканкама старшы сяржант міліцыі Сяргей Асколкаў
Згодна з абвінавачаннем, 16-гадовы Аляксандр Несцярук знаходзіўся на ганку сельскага Дома культуры гарадскога пасёлка Антопаль, наўмысна і неаднаразова хапаўся і цягнуў за палатно і дрэўка сцяга, усталяванага на фасадным крайнштэйне каля галоўнага ўваходу, у выніку чаго наўмысна сарваў , знішчыўшы пры гэтым дрэўка.
Згодна з абвінавачаннем, Максім Смірноў раніцай 14 верасня 2020 года з дапамогай свайго мабільнага тэлефона размясціў у адным з рэгіянальных тэлеграм-каналаў інфармацыю асабістага характару пра камандзіра брэсцкага АМАПа Максіма Міхавіча.
Па абвінавачанні, 27 верасня 2020 года каля фантана на вул. Савецкай у Брэсце Зелянкоў спачатку спрабаваў падпаліць дзяржаўны сцяг, а калі гэта не атрымалася, то ён пачаў дзерці яго на кавалкі.
Згодна з абвінавачаннем, раніцай 18 чэрвеня 2020 года карыстальнік тэлеграма Коба [Дзмітрый Ушацкі] размясціў «па матывах палітычнай і ідэалагічнай варожасці, звязанай з электаральнай кампаніяй у Рэспубліцы Беларусь» у тэлеграм-чаце «Банда Лукі» абразлівае паведамленне пад фатаграфіяй Чамаданавай.
Згодна з абвінавачаннем, Віктар Лагуцін пятага снежня 2020 года намаляваў чырвоную паласу на прыпынку ў вёсцы Смагароўка ў Чэрвеньскім раёне, што "істотна знізіла эстэтычныя каштоўнасці прыпынку".
Быў асуджаны за адміністраванне тэлеграм-канала "Дошка ганьбы Ліда, Дзятлава, Шчучын, Воранава, Іўе, Бярозаўка, Навагрудак".
Суд над ім адбыўся ў Лідзе 20 студзеня, па артыкуле 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»). Пацярпелым праходзіў кіраўнік прэс-службы Гарадзенскай міліцыі Яўген Дудко , які запатрабаваў 3 тысячы рублёў маральнай кампенсацыі за размешчаную аб ім інфармацыю на канале. Таксама Івану далі два гады "хатняй" хіміі.
Іван Каспяровіч падаў апеляцыю на прысуд. Таксама апеляцыю падаў і Яўген Дудко разам з пракурорам - маўляў, калі актывіст застанецца дома, то зноў будзе адміністраваць тэлеграм-каналы. У выніку 25 сакавіка адбыўся новы суд, на якім два гады “хатняй” хіміі замянілі на два гады рэальнай, з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Кампенсацыю маральнай шкоды знізілі да 1,5 тысяч рублёў.
05.03.2022
Ограничение свободы с направлением
Вырак суда 29.12.2020
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 3000 рублёў кампенсацыі.
Пратэст пракурора 27.01.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1500 базавых велічынь штрафу.
Суд па змене рэжыму 06.02.2025
11 месяцаў 26 дзён пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
З матэрыялаў следства вядома, што 20 верасня Дзешчаня наўмысна, з дапамогай тэлефона, размясціў у групе газеты "Радзіма" ва Укантакце паведамленне зневажальнага характару, з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі.
У верасні Міцянкоў пракаментаваў у групе "Вконтакте" публікацыю аб штрафах для кіроўцаў, якія падавалі гукавыя сігналы ў знак салідарнасці з мітынгамі пратэсту. У публікацыі згадваўся канкрэтны інспектар ДАІ Аляксандр Кіркалаў - ён прызнаны пацярпелым па справе.
Згодна з прад'яўленым абвінавачаннем, Кавальчук 24 верасня 2020 года прыкладна ў 23 гадзіны 32 хвіліны, знаходзячыся ў грамадскім месцы ў Дзяржынску, з дапамогай балончыка эмалі-аэразоля наўмысна нанёс на секцыю бетоннай агароджы ПУП "Амкадор-ДОМЗ" цынічныя надпісы і графічны малюнак.
маці траіх дзяцей, двое з якіх непаўналетнія. Асуджаная за тое, што размясціла непрыстойныя па форме і зневажальныя па накіраванасці тэкставыя паведамленні ў дачыненні да міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-маёра міліцыі Івана Кубракова.
Інэса была асуджаная па абвінавачанні ў распаўсюджванні ўлётак у горадзе шляхам іх расклейвання, у якіх утрымліваліся «заведама ілжывыя» звесткі, якія абгаварылі супрацоўнікаў міліцыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.