Павел мае інваліднасць, у яго чацвёртая стадыя раку. Яго стан прыкметна пагоршыўся ў зняволенні, пачаўся запаленчы працэс. У ліпені 2022 года, падчас медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі, Паўлу прысвоілі першую групу інваліднасці — да гэтага ў яго была інваліднасць другой групы.
Павел — каталіцкі вернік. Разам з сястрой яны ўвесь час хадзілі на богаслужэнні ў маладзечанскі касцёл. Малады чалавек вельмі захапляецца музыкай, ён скончыў музычную школу па класе фартэпіяна.
У канцы верасня 2022 г. Паўла перавялі ў рэспубліканскі шпіталь на Валадарскага, дзе ён будзе знаходзіцца да правядзення ПЭТ/КТ — дыягностыкі для анкахворых. У гэтым шпіталі людзі знаходзяцца не ў палатах, а ў звычайных камерах, прыстасаваных пад медыцынскія патрэбы.
Андрэя затрымалі ў лютым і не выпусцілі пасля адміністратыўнага арышту. У красавіку стала вядома, што з СІЗА ён выйшаў пад падпіску аб нявыездзе. Быў узяты пад варту 12 красавіка 2022 года.
23.06.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яго прызналі вінаватым у тым, што ён сацыяльнай сеткі "Аднакласнікі" размясціў абразлівы каментар пад публікацыяй негатыўнага характару аб старэйшым следчым раённага аддзела СК.
У ліпені 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
18.06.2022
21.03 2022 паставілі на ўлік як экстрэміста
Вырак суда:
1,5 гады абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Асуджаны за тое, што «9 і 15 снежня 2020 года з выкарыстаннем мабільнага тэлефона ў адным з дэструктыўных Telegram-чатаў размясціў абразлівыя каментары ў адрас начальніка ўпраўлення кантролю бюджэтна-фінансавай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці».
Вырак суда 13.04.2022:
3 гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
Акрамя таго прызначана прымусовае лячэнне ад наркаманіі.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.