20.10.2023 Пасля ўцёкаў з Беларусі Кірыл жыў у Варшаве. Яго затрымалі ў Варшаве 10 кастрычніка 2023 г. за махлярства ў інтэрнэце. Праз 11 дзён Кірыла знайшлі павешаным у польскай турме 20 кастрычніка. Папярэдняя версія следства - суіцыд. Па факце смерці былога беларускага палітвязня ў Варшаўскім ізалятары ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "давядзенне да самагубства".
Студэнт. Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў Гродне ў жніўні і верасні 2020 года. Праз год пасля пачатку тэрміна Кірылу хацелі зрабіць больш жорсткім рэжым і адправіць у калонію. таму ён быў вымушаны пакінуць РБ.
Пасля ўцёкаў з Беларусі Кірыл жыў у Варшаве. У кастрычніку 2023 года ён знік і перастаў адказваць на паведамленні ў Тэлеграм. Па інфармацыі MOST, Кірылу затрымалі ў Варшаве 10 кастрычніка 2023 г. за махлярства ў інтэрнэце. Крыніца паведаміла , што былы палітвязень звязаўся з групай ашуканцаў, якая, верагодней за ўсё, займалася крадзяжом грашовых сродкаў з банкаўскіх рахункаў. Папярэдняя версія следства - суіцыд.
16 лістапада 2023 г. стала вядома, што па факце смерці былога беларускага палітвязня ў Варшаўскім ізалятары ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "давядзенне да самагубства". Ідзе збор доказаў.
Вырак суда 06.05.2022
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Суд па змене рэжыму 27.04.2023
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былы студэнт першага курса БДУ (указ аб яго адлічэнні з'явіўся праз месяц пасля затрымання). Яго разам з сябрамі затрымалі 19 студзеня 2022 года, калі яны здымалі відэаагляд на робата са сваёй нагі на Нямізе блога Nick&Bon. Супрацоўнікі АМАПа адразу праверылі тэлефоны хлопцаў і знайшлі там фота і відэа з самага шматлікага ў гісторыі Беларусі Марша пратэсту 16 жніўня 2020 года.
Вырак суда:
2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Дзмітрыя абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Мінску ў 2020 годзе, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены восенню 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 19.04.2022
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.