У сакавіку 2023 года пераведзены ў СІЗА ў Мінску, паколькі Філіпа будуць судзіць паўторна.
03.05.2023 другую крымінальную справу закрылі пасля заканчэння тэрміну даўнасці. Піліпа вярнулі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, дзе ён адбываў наканне да суда.
17.04.2024вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 29.04.2022:
2 гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.
Аляксея, як і ранейшых фігурантаў "карагоднай" справы судзілі за тое, што 13.09.2020 года ў Брэсце пратэстоўцы пад музыку з калонак вадзілі карагод на скрыжаванні, пакуль іх не разагнаў вадамёт. Атмасферу той акцыі пратэсту фігуранты "карагоднай" справы на іншых судах апісвалі як "атмасферу свята".
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Спачатку Яўген быў затрыманы на 10 сутак, пасля чаго яго перавялі на Валадарку ў сувязі з адкрыццём крымінальнай справы за падзеі 2020 года (за ўдзел у маршы МТЗ 14 жніўня).
Згодна з матэрыяламі справы, Мацееўская 12 жніўня 2020 года паставіла ў «Аднакласніках» адзнаку «Клас» пад выявай Аляксандра Лукашэнкі, якое суправаджалася «абразлівым запісам».18 верасня 2020 года Мацееўская паставіла «Клас» яшчэ пад адной выявай, на якой было чучала, якое намякала на Лукашэнку. З-за алгарытмаў сацыяльнай сеткі, абедзве публікацыі сталі бачныя на асабістай старонцы жанчыны. Суд прызнаў, што сваімі дзеяннямі Мацееўская «начыніла шкоду гонару і годнасці» Аляксандра Лукашэнку. Вядома, што Таццяна — ураджэнка Абхазіі. Жанчыне 61 года, яна ўжо на пенсіі, але працуе санітаркай у мясцовым доме-інтэрнаце.
У чэрвені 2022 года Сцяпана прызналі вінаватым у тым, што, паводле версіі абвінавачання, ён пакінуў абразлівы каментар у Telegram-канале на адрас супрацоўніцы АУС.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 22.06.2022
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 24.02.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.