Аляксандра асудзілі за надпісы на гаражы каля мясцовай лазні. Следства палічыла, што ў красавіку Касумаў двойчы нанёс графіці на сцены гаража. Першы надпіс «Не вайне!» зафарбавалі, таму ён намаляваў «No war!», «Luka», «забойца!»
Ганну арыштавалі на 15 сутак за тое, што, нібыта, яна не адчыніла дзверы пры ператрусе, дзве дачкі (Яна і Таццяна) былі пасаджаныя ў СІЗА-1 на Валадарскага. І былі прызнаныя палітвязнямі.
Пасля таго як Ганна выйшла з сутак, яна з трэцяй дачкой былі вымушаныя былі хавацца і неўзабаве выехалі за межы РБ.
Быў затрыманы на 15 сутак, пасля якіх не выйшаў на волю. Згодна з абвінаваўчым актам, Смалякоў, Асмалоўскі і Чарнушына бралі актыўны ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 23 жніўня 2020 года.
Сябры АГП груба парушалі грамадскі парадак, не рэагавалі на заклікі супрацоўнікаў паліцыі, парушалі спакой грамадзян і перашкаджалі руху грамадскага транспарту.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ўвесну 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Затрыманая ў ліпені 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту. Спачатку вынеслі пакаранне ў выглядзе 15-ці сутак адміністрацыйнага арышту, пасля іх Дзіяна не выйшла на волю і была пераведзена ў СІЗА-1.
Вырак суда 28.10.2022:
2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
74-гадовую Наталлю абвінавацілі і прызналі вінаватай у паклёпе і абсарбленні Лукашэнкі А.Г., а таксама абразе службовай асобы пры выкананні. Падрабязнасці крымінальнага працэсу з прычыны яго закрытасці невядомыя. Вядома толькі, што да прысуду суда жанчына знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Наталлю Таран узялі пад варту проста ў зале суда.
Вырак суда 09.08.2022:
3,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Паводле матэрыялаў справы, у верасні 2021 года Сяргей Цыгін гартаў стужку навін у сацсетцы і ўбачыў відэа «Мент-паліцай, які атрымае 2 пажыццёвыя тэрміны». Ён паставіў лайк, у выніку чаго відэа адлюстравалася ўжо на асабістай старонцы Цыгіба ў "Аднакласніках". Варта адзначыць, што сам Цігіб ніколі не браў удзел у акцыях пратэсту, па палітычных адміністрацыйных справах не затрымліваўся.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю летам 2025 года.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.