Яўгенія Сырбу распавяла на судзе, што ў адной з груп Facebook яна пакінула каментар у дачыненні да гэтых супрацоўніц АМАПу. Бандарчук і Мазуркевіч даведаліся пра каментар не самі, а ад супрацоўніка ГУУБ. Менавіта ён і заўважыў, што ў сацсетцы быў размешчаны артыкул, у якім, у сваю чаргу, і была фатаграфія двух амаповак у форме. І ў адным з каментароў пад гэтым артыкулам супрацоўнік ГУУБ заўважыў «абразу».
Згодна з раскладам судоў, справааб заменеабмежаванняволіна пазбаўленневоліў калоніі разглядалася13 лістапада 2024 г. у судзе Бабруйскага раёна і г. Бабруйска.
Вырак суда 03.10.2022
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Мілану абвінавацілі ў тым, што яна прыняла ўдзел у нядзельным Маршы. Таксама жанчыне ставілася ў віну непадпарадкаванне прадстаўнікам улады і перашкоды руху грамадскага транспарту.
Мілану апазналі па фатаграфіях з Марша, якія сілавікі знайшлі ў яе тэлефоне.
Паводле матэрыялаў абвінавачання Алег Крычкоўскі, знаходзячыся па месцы жыхарства, увечары 31 снежня 2020 года пад выявай Аляксандра Лукашэнкі ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" падчас уручэння яму вышэйшага знака адрознення АМАП МУС — чорнага берэта — пакінуў абразлівы каментар, які, на думку экспертызы, з'яўляецца ненарматыўнай формай маўленчага выказвання і нясе негатыўную ацэнку Лукашэнкі.
Крычкоўскі ад паслуг адваката адмовіўся, а суду патлумачыў, што ў пераднавагоднюю ноч выпіў келіх і пад уздзеяннем эмоцый пакінуў абразлівы каментар, пра які пасля і зусім забыўся. Таму быў здзіўлены, калі ў маі 2022 года яго выклікалі ў РАУС, дзе і азнаёмілі са зместам паведамлення. Тады ж яго і затрымалі.
Улетку 2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
27.11.2023
Освобожден по сроку
Вырак суда 30.09.2022:
1.5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У жніўні 2022 года Сяргею прысудзілі 15 сутак арышту за рэпост з "экстрэмісцкага" тэлеграм-канала.
Але пасля адміністратыўнага арышту Сяргей не выйшаў з ІЧУ: яму прад'явілі крымінальны артыкул 130. <Как стала вядома , справа ўжо ішла да суда, былі праведзены судовыя экспертызы — але нечакана мужчыну прад'явілі абвінавачанні яшчэ па адным крымінальным артыкуле. На гэты раз па ч. 3 арт.361 КК РБ.
Па матэрыялах абвінавачання, Беразюк, пасля прагляду ў адным з тэлеграм-каналаў фотавыявы памочніка начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна па кантролі за рэгістрацыйна-ўліковай працай , а таксама фотавыявы інспектара дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ УУС Кобрынскага райвыканкама, размясціў у адкрытым доступе абразлівыя каментары.
Працаваў таксістам, раней быў футбольным фанатам клуба Дынама Менск. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў быў падпісаны на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы і пакідаў каментары да супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Супрацоўнік кампаніі Белагра, у якой 29.09.2022 адбыўся ператрус. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў Кірыл быў затрыманы за падпіскі на "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы.
Былы памочнік машыніста на БЧ. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, вывешваў з акна цягніка бчб-сцяг. Быў звольнены нібыта за нядобранадзейнасць і зліў службовай інфармацыі. Быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту.
Дзмітрыя затрымалі ўвечары ў сябе дома супрацоўнікі КДБ. Як мяркуецца, Дзмітрыю інкрымінуецца арт. 407 КК (выдаванне звестак папярэдняга следства або закрытага судовага пасяджэння). Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Пігуль быў адвакатам на працэсе па справе» буслы ляцяць", фігурантам якога ўчора вынеслі жорсткія прысуды. Акрамя гэтага, ён абараняў палітвязню Алену Маліноўскую.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.