Дар'ю затрымалі 16 чэрвеня. Спачатку дзяўчыну асудзілі па адміністрацыйнай справе на 11 сутак. Пасля арышту Дар'я паехала ў РУУС, каб забраць тэлефон, але там яе перазатрымалі па крымінальнай справе. Падставай для ўзбуджэння справы сталі фатаграфіі з мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе, відэа ў Tik-Tok і прыватныя перапіскі.
Была вызвалена ў канцы лета 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў затрыманы на працоўным месцы ў "Інтатэхгруп" разам з Іллёй Шаковічам 21 верасня 2022 года, затым у яго дома правялі ператрус. На наступны дзень яму прысудзілі адміністратыўны арышт, пасля якога на волю ён не выйшаў.
Быў затрыманы на працоўным месцы ў "Інтатэхгруп" 21 верасня 2022 года, затым дома правялі ператрус. На наступны дзень Ілле прысудзілі адміністратыўны арышт, пасля якога на волю ён не выйшаў.
Былая выкладчыца МДЛУ была затрымана ў пачатку кастрычніка 2022 года ў межах крымінальнай справы за ўдзел у пратэстах. Затрымлівалі яе мінімум шэсць сілавікоў.
Да гэтага цягам года Наталлю затрымлівалі чатыры разы і судзілі па палітычна матываваных адміністрацыйных артыкулах.
Суд адбываўся ў закрытым рэжыме.
21 чэрвеня 2025 года Наталля была вызвалена пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезена ў Літву.
Мастак, былы кіраўнік творчай супольнасці "Пагоня". Быў затрыманы ў жніўні 2022 года і асуджаны на 15 сутак арышту. Пазней стала вядома, што супраць Генадзя ўзбуджана крымінальная справа за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю 26 лютага 2025 г.
Вырак суда 04.05.2023
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Згодна з праўладным тэлеграм-каналам 45-гадовы Аляксандр, галоўны інжынер завода ААТ «Мілкавіта» ", спрабаваў сарваць правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму, а таксама дасылаў грошы ў фонд BySol.
Вячаслаў быў затрыманы 22 сакавіка нібыта за непадпарадкаванне супрацоўнікам. Суд прызначыў 15 сутак адміністрацыйнага арышту, па заканчэнні якіх Вячаславу прад'явілі абвінавачанне па частцы першай артыкула 130 КК РБ за каментар у сацсетках. Яго змясцілі пад варту.
01.12.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў асуджаны за ўдзел у Маршы 6 верасня 2020 года. "Марш адзінства" ў Гародні азнаменаваўся тады жорсткімі затрыманнямі, пры якіх сілавікі распылялі слёзатачывы газ супраць пратэстоўцаў.
Вырак суда 06.10.2022:
2.5 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.