дырэктар прадпрыемства "Сакавіца" - былой Маладзечанскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. Сяргею Сабалеўскаму інкрымінавалі ч.1 і 3 арт. 210 КК ("Завалоданне маёмасцю з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў"), якую, паводле яго слоў, следчыя выдумлялі на каленцы, ужо ў судзе. Доказаў не было. Сяргей Сабалеўскі расказваў у інтэрв'ю, што ўжо калі быў за кратамі, да яго тройчы прыязджалі супрацоўнікі КДБ з прапановай даць паказанні супраць Сяргея Ціханоўскага (прыязджалі і ў Віцебскую калонію) – і адразу паехаць дадому. Асуджаны катэгарычна адмовіўся.
Рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст, палітычны актывіст і сузаснавальнік Свабоднай асацыяцыі спартоўцаў SOS BY, прызнанай у Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Андрэя Гнёта арыштавалі сербскія ўлады пры прызямленні ў аэрапорце Бялграда ў кастрычніку 2023 года на падставе ордэра Інтэрпола, выдадзенага на запыт Беларусі. Андрэй знаходзіўся пад вартай з моманту затрымання, 6 чэрвеня 2024 года яго перавялі на хатні арышт без дазволу пакідаць кватэру.
31.10.2024 года быў адпушчаны з-пад хатняга арышту.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.