Мікалай быў асуджаны ў студзені 2025 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «абраза прадстаўніка ўлады», «абраза суддзі» і «абраза Лукашэнкі», і прысуджаны да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 15.01.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паўла затрымалі, і ў студзені 2025 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі па артыкулах "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці" і "абраза Лукашэнкі".
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 13.01.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мяркуючы па сацсетках , мужчына валодае бізнесам па негабарытных перавозках (з офісам у Брэсце). Апошні раз анлайн быў у канцы кастрычніка 2024 года (верагодна, тады і быў затрыманы).
Гэта 38-гадовы лётчык, які па стане на 2020 год служыў у 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе ў Баранавічах. Алдасеў скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Беларусі. Ці застаўся Алдасеў у войску пасля 2020 года, невядома.
Увосень 2024 года імя Ірыны Пазнякевіч з'явілася ў базе вышуку ў Расіі. Пасля яе судзілі і выслалі ў Беларусь.
Ірыне Пазьнякевіч (Шульга) 26 гадоў. Яна родам з Баранавіч, таксама жыла ў Івацэвічах. Па дадзеных з сацсетак, дзяўчына працавала ў розных сферах - напрыклад, была санітаркай. А па стане на 2019 год у яе было маленькае дзіця.
У кастрычніку 2020 года Ірына знаходзілася ў ізалятары ў Жодзіне - дзяўчыну затрымалі нібыта за ўдзел у пратэстах. Невядома, ці ўдзельнічала яна тады ў чымсьці насамрэч, ці стала адной з выпадкова затрыманых.
У лютым 2021 года яна перабралася ў Расію. Тэрмін яе легалізацыі скончыўся 14 студзеня 2024 г., але яна не выехала з Масквы на радзіму, а засталася там. У кастрычніку 2024 года Ірыну судзілі ў Мікулінскім раённым судзе Масквы. Ёй прысудзілі 5000 расейскіх рублёў штрафу (каля 50 даляраў) і дэпартацыю з Расеі.
У верасні 2025 года была вызвалена, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 03.03.2025
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вядома, што КДБлічыцьМарыюдатычнайда праекту «Гарадскі агарод Марыс Мар», які быў прызнаны "экстрэмісцкім фармаваннем".
У Марыіёсць маленькаедзіця, на груднымгадаванні . Тамупасля затрымання ў жанчыны працягвалаісцімалако, ёйдаводзіласясцэджваццава ўмовах зняволення.
Грамадзянка Літвы.
13.12.2025 годабыла вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезена ў Літву.
Вырак суда дата невядомая
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 690 базавых велічынь штрафу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.