Ганна родам з Мінска. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка ў 2017 годзе. Дзяўчына была настаўнікам-дэфектолагам у яслях-саду ў Ракаве (Валожынскі раён), пасля вярнулася ў сталіцу. Ганна працавала ў школе №55, а зараз пазначана на сайце сталічнай гімназіі №29 як педагог-арганізатар. «Лепшы сябар дзяцей», - адзначаецца пад яе імем.
Апошні раз дзяўчына была анлайн 18 снежня 2024 года. Ганне інкрымінуецца ўдзел у пратэстах.
Хобі Ганны - карэйская культура. Яна ўдзельнічала ў конкурсах пасольства, пісала на сайце аматараў Карэі.
Верагодна, гэта затрыманы ў лістападзе 2024 16-гадовы падлетак, навучэнец каледжа. Ён чакаў прыяцеля ў пад'ездзе на апошнім паверсе, узламаў замок дзвярэй і выйшаў на дах. Убачыўшы сцяг, падлетак дастаў складаны нож і зрэзаў яго, а дома схаваў у шафу. Супрацоўнікі ЖКГ заўважылі знікненне і звярнуліся ў міліцыю.
51-гадовы Зміцер у 90-х гадах працаваў у беларускім АМАПе на пасадзе кіроўцы ў званні малодшага лейтэнанта. Але звольніўся ў 1997 годзе па ўласным жаданні. У апошні час Зміцер працаваў кіроўцам у прыватнай фірме.
У лістападзе 2020 года мужчыну асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.
Пра дачку Дзмітрыя, 26-гадовую Лізавету, вядома няшмат. Дзяўчына нарадзілася і да апошняга часу жыла ў Менску.
Пра 26-гадовую Лізавету, вядома няшмат. Дзяўчына нарадзілася і да апошняга часу жыла ў Менску.
Яе бацька ў 90-х гадах працаваў у беларускім АМАПе на пасадзе кіроўцы ў званні малодшага лейтэнанта. Але звольніўся ў 1997 годзе па ўласным жаданні. У апошні час Зміцер працаваў кіроўцам у прыватнай фірме.
У лістападзе 2020 года мужчыну асудзілі на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту.
4 ліпеня 2024 года КДБ прызнаў тэлеграм-канал «ШапітоДзіч» экстрэмісцкім фармаваннем. Па дадзеных ведамства, да яго датычная Алена.
Алену, стаматолага, затрымалі ў сярэдзіне траўня таго ж года, а ў лютым 2025 года прысудзілі да пазбаўлення волі, прызнаўшы вінаватай у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» і «закліках да санкцый».
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.
Вырак суда 04.02.2025
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 500 базавых велічынь штрафу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.